Вы тут

У Швейцарыі 14 падлеткаў пацярпелі з-за ўдару маланкі ў футбольнае поле


Чатырнаццаць падлеткаў трапілі ў бальніцы ў Швейцарыі, пацярпеўшы ад удару маланкі. Яна трапіла ў футбольнае поле падчас гульні, паведамляе паліцыя кантона Санкт-Гален, піша ria.ru.


«Маланка ўдарыла ў ліхтарны слуп. Зарад перайшоў у зямлю і распаўсюдзіўся па полі», — паведамляе паліцыя.

У выніку інцыдэнту ў бальніцы былі дастаўленыя 14 падлеткаў з двух каманд, усім пацярпелым ад 15 да 16 гадоў. Адзін з іх адпраўлены ў бальніцу на верталёце.

Пракуратура і паліцыя пачалі высвятленне абставінаў інцыдэнту.

Прэв’ю: regnum.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?