Вы тут

Што варта пачытаць


К. Хадасевіч-Лісавая. Вухуцік. Васільвася. Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2019.

Два цікавыя і займальныя фантастычныя апавяданні ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Максімка знайшоў серабрыстую скрыначку, якая выпраменьвала бела-бэзавае святло і выявілася міжпрасторавым парталам. Адтуль з’явіўся галаграфічны хлопчык. Пакінуўшы свой партал, віртуальны госць стаў падобны да звычайнага хлопчыка і ўзяў сабе імя Васільвася. Галаграмы не маюць бацькоў, не ядуць, не спяць і нічога не ведаюць пра зямное жыццё. Дзякуючы Максімку Васільвася атрымаў такую магчымасць. Еў бульбу з мясам, яблычны пірог, аладкі з мёдам, гуляў у футбол. Пазнаёміўся і пасябраваў з сабакам Агатам і катом Фішам. А калі прыйшоў час ляцець назад у космас, бяздомны Фіша выказаў жаданне адправіцца разам з новым сябрам. Максімку нарэшце будзе пра каго распавесці ў школьным сачыненні «Мой самы незвычайны сябар».

Маленькая Улада любіла маляваць. Аднойчы ў цэнтры белага аркуша паперы замігцела кропка, а пасля на паперы намалявалася дзіўная істота з носам-дудачкай. Незвычайнага госця дзяўчынка назвала Вухуцікам. Высветлілася, што яго касмічны карабель трапіў у эпіцэнтр буры, але паспеў падаць сігнал SOS, які пабачыла Улада на белым аркушы. За тыя некалькі дзён, што правёў касмічны госць на Зямлі, ён навучыўся плаваць, наведваў школу і пабываў на канцэрце. А потым Улада намалявала для сябра касмічны карабель, каб Вухуцік мог вярнуцца дадому.

Як бачым, і дзяўчаткі, і хлопчыкі аднолькава цікавяцца касмічнымі вандроўкамі. Дзяўчаткі таксама гуляюць у футбол, а хлопчыкі малююць і наведваюць канцэрты. Таму не зусім зразумела, навошта першае з апавяданняў аўтарка маркіравала «для хлопчыкаў», а другое — «для дзяўчынак». Думаецца, варта пазбягаць замацавання гендарных стэрэатыпаў, асабліва важна гэта для дзіцячых кніг, бо гендарная ідэнтычнасць акурат фарміруецца ў маленстве.

Алена Брава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.