Вы тут

Мінчанін за тыдзень скраў з жылых дамоў 10 ровараў


У Фрунзенскае РУУС Мінска з заявамі аб крадзяжы ровараў звярнулася 6 жыхароў раёна. Ва ўсіх выпадках заяўнікі распавялі, што двухколавыя транспартныя сродкі былі прышпіленыя металічнымі замкамі і знаходзіліся на лесвічных клетках жылых дамоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Беларусі.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі высветлілі асобу выкрадальніка і затрымалі яго падчас здзяйснення чарговага крадзяжу ровара. Злодзеем аказаўся 25-гадовы мінчанін. Хлопец быў раней судзімы, нідзе не працуе.

Было ўстаноўлена, што мужчына рознымі спосабамі пранікаў у пад’езды жылых дамоў, аглядаў іх на наяўнасць ровараў, а пасля здзяйсняў крадзяжы. Арудаваў мінчанін кусачкамі па метале, з дапамогай якіх ён зразаў замкі.

З яго слоў, крадзеную маёмасць рэалізоўваў на адным з рынкаў сталіцы за паўкошту, а атрыманыя грашовыя сродкі марнаваў на ўласныя патрэбы. Устаноўлена, што за тыдзень мінчанін здзейсніў 10 крадзяжоў ровараў, 4 з якіх былі здзейснены на тэрыторыі Першамайскага раёна.

Дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.

Прэв’ю: velodrive.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.