28 кастрычніка, серада

Вы тут

Прэзідэнт: У аснове дзяржаўнай палітыкі — чалавек і наша гатоўнасць на новым, якасным узроўні адказаць яго чаканням


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці.


«Сіла беларускай улады, залог даверу да яе — у тым, што нават у самыя складаныя часы мы не адмаўляліся ад сваёй сацыяльнай палітыкі, сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Падтрымка пенсіянераў, шматдзетных і іншых слаёў насельніцтва застанецца шляхам краіны і далей», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён лічыць, што важна каб і моладзь захавала павагу да сваіх бацькоў. «У нашых дзяцей перад вачыма ёсць годны прыклад рацыянальнай мудрасці. Мы паказалі, што стварэнне новага магчыма толькі на базе таго, што дасягнулі», — звярнуў увагу кіраўнік краіны.

Ён паведаміў, што дзяржава не адступіць ад сістэмнага руху наперад і не адмовіцца ад стаўкі на навацыі. Прэзідэнт мяркуе, што «мудрыя інвестары, якія мысляць умовамі трансдынамічнай камерцыі, ацэняць дзеянні па стварэнні прывабных умоваў для бізнесу».

«У аснове дзяржаўнай палітыкі — чалавек і наша гатоўнасць на новым, якасным узроўні адказаць яго чаканням. Таксама ў ліку прыярытэтаў — новае грамдаства, яно накіравана на больш актыўнае прасоўванне грамадска-палітычных ініцыятыў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Па яго словах, зараз вядзецца работа над новай Канстытуцыяй, трэба стварыць умовы для развіцця партыйнай сістэмы, удасканаліць выбарчае заканадаўства, адпрацаваць пытанні рэфармавання мясцовага самакіравання. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што адзінай формулай выжывання Беларусі з’яўляецца «моцная ўлада, вернасць курсу і падтрымка людзей».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.