Вы тут

«У самым небяспечным становішчы могуць апынуцца менавiта дзецi»


Выхад непаўналетнiх на несанкцыянаваныя мерапрыемствы  каментуе Руслан Абрамчык, начальнiк галоўнага ўпраўлення адукацыi Гродзенскага аблвыканкама:


— Выхад з дзiцем цi выхад непаўналетнiх на несанкцыянаваныя мерапрыемствы часам падаюцца так: iшоў мiма цi iшоў гуляць з малым. Але хачу яшчэ раз нагадаць, што ўдзел у несанкцыянаваных акцыях можа мець даволi дрэнныя наступствы. I тут вiдавочныя два аспекты. З аднаго боку, састаў правапарушэння, з другога — пагроза здороўю дзяцей, у тым лiку псiхiчнаму.

Калi на падобныя мерапрыемствы выходзяць дзецi старэйшыя за 16 гадоў, яны нясуць поўную адмiнiстрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу. Напрыклад, у жнiўнi-вераснi ў камiсii па справах непаўналетнiх вобласцi на разгляд паступiла 23 пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях пры правядзеннi масавых мерапрыемстваў. Па гэтых пратаколах вядзецца адмiнiстрацыйны працэс. Калi вiна падлеткаў будзе даказана, iм пагражае папярэджанне альбо штраф у памеры да 30 базавых велiчынь. Да таго ж з iмi будуць праводзiць прафiлактычную работу.

Калi выходзяць дзецi, якiя не дасягнулi такога ўзросту, адказнасць за iх нясуць бацькi. Яны падпадаюць пад iншую фармулiроўку — невыкананне абавязкаў па выхаваннi непаўналетнiх. Гэта можа быць штраф цi папярэджанне. Ва ўсякiм выпадку, адмiнiстрацыйная адказнасць застаецца ў бiяграфii бацькоў — i, што яшчэ больш крыўдна, iх дзяцей.

Але ўсё гэта не iдзе нi ў якое параўнанне з уплывам пратэсных акцый на псiхiку дзiцяцi, на яго далейшыя ўчынкi. Бо непаўналетнiя яшчэ не маюць механiзмаў псiхалагiчнай абароны, слаба ўяўляюць, як рэагаваць на сiтуацыю. Некаторыя дзецi iнтуiтыўна спрабуюць пазбегнуць такiх экстрэмальных мерапрыемстваў. Але нiчога не могуць зрабiць i вымушаныя падпарадкавацца бацькам, якiя прывялi iх на несанкцыянаваныя акцыi. Асаблiва балюча глядзець, калi дзецi плачуць, хочуць сысцi, а бацькi кажуць: «Стой тут!» Якiя ўражаннi застануцца ў дзiцяцi пасля гэтага мерапрыемства? Вядома, адмоўныя. Прычым негатыўныя наступствы могуць праявiцца як адразу, так i праз многiя гады.

Ёсць i такi небяспечны аспект. Уцягванне ў эмацыянальна напружаны натоўп можа падштурхнуць да групавых супрацьпраўных дзеянняў i вылiцца ў нешта большае. Ёсць небяспека атрымаць траўмы. Калi натоўп пачынае рэзка рухацца, людзi ў iм могуць пакалечыцца, у тым лiку i дзецi. Таму бацькам трэба двойчы падумаць, перш чым цягнуць дзяцей на такiя мерапрыемствы.

Варта трымаць у галаве такія пытанні: дзе будзе знаходзiцца маё дзiця i што станецца з iм, калi мяне затрымаюць, што будзе з дзiцем, калi я не вярнуся дадому? А такiя вынiкi падчас несанкцыянаваных акцый вельмi верагодныя. Таму бацькi, iдучы на iх, павiнны разумець, што механiзмы супрацьдзеяння з боку супрацоўнiкаў праваахоўных органаў могуць прывесцi да такiх наступстваў.

Другая сiтуацыя — з-за пратэстаў перакрываецца вулiца, транпарт не курсiруе, дзецi не могуць трапiць у свой мiкрараён. Многiя прыязджаюць на заняткi з дальнiх мiкрараёнаў, напрыклад з Альшанкi, i не могуць дабрацца дадому. Гэта таксама стрэс i для iх, i для бацькоў, якiя iх чакаюць.

Таму трэба ўзважана адносiцца да формаў выказвання свайго меркавання, а галоўнае — прытрымлiвацца закона i не ўцягваць непаўналетнiх у несанкцыянаваныя акцыi. Калi мы бачым, што дзiця з-за недагляду бацькоў пастаянна здзяйсняе нейкiя супрацьпраўныя ўчынкi, гэта можа стаць адным з крытэрыяў для надання сям'i статусу сацыяльна небяспечнай. Гэтае пытанне разглядаецца камiсiямi па справах непаўналетнiх. У дадзеным выпадку прыцягненне да адказнасцi за ўдзел у акцыях бацькоў дае падставу звярнуць увагу на сям'ю. Сюды абавязкова прыйдуць з праверкай на прадмет таго, цi задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы непаўналетняга. Бывае, што такi падыход адыгрывае сваю ролю: бацькi пачынаюць задумвацца. Бо хто яшчэ так абаронiць сваё дзiця ад бяды, як не яны?

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».