Вы тут

Зорныя адзiнокiя мацi


Сярод паспяховых i знакамiтых жанчын таксама ёсць прыклады адзiнокiх мацi. Яны жывуць тымi ж праблемамi i клопатамi, што i любая з нас: як выхоўваць, як зарабляць, але разам з тым перакананыя, што дзецi — шчасце.


Шарлiз Тэрон

Актрыса i прадзюсар Шарлiз Тэрон не была замужам, аднак гэта не перашкодзiла ёй стаць мацi. Жанчына ўсынавiла хлопчыка Джэксана i ўдачарыла дзяўчынку Аўгусту. У размове з журналiстамi актрыса неяк прызналася, што адной выхоўваць дзяцей няпроста, але для яе гэта добры стымул: «Бываюць вельмi складаныя перыяды, напрыклад калi дзецi ў iстэрыцы цi яшчэ нешта. I калi ты адна, то напружанне вельмi моцнае. Але з таго моманту, як у мяне з'явiлiся дзецi, я нi разу пра гэта не пашкадавала». Часам яе крытыкуюць за нейкiя моманты ў выхаваннi, але зорная мама не звяртае ўвагі на меркаванне староннiх i працягвае рабiць так, як лiчыць правiльным. Разважаючы пра мацярынства, Тэрон прызнаецца, што клопат пра дзяцей зрабiў яе вельмi прыземленай i «рэалiстычнай».

Сандра Булак

У жыццi Сандры Булак склалася так, што першае прыёмнае дзiця з'явiлася, калi яна разышлася з мужам, даведаўшыся пра яго здрады. Хлопчыка Луi яна ўсынавiла ў 2010-м, а праз пяць гадоў у iх сям'ю прыйшла дзяўчынка Лiла. Актрыса таксама не хавае, што жыццё адзiнокай мацi не з лёгкiх, але ўсведамленне, што ў яе ёсць сям'я, робiць яе надзвычай шчаслiвай. «Сотнi тысяч дзяцей гатовыя стаць вам роднымi. Ты назаўсёды становiшся мацi з той хвiлiны, калi прымаеш дзiця i яго любоў», — лiчыць актрыса.

Юлiя Волкава

Вядомая многiм як удзельнiца гурта «t.A.T.u» Юлiя Волкава сёння ўжо мацi дваiх дзяцей. Спявачка адна выхоўвае сына Самiра i дачку Вiкторыю. Аднаму глянцаваму выданню Юлiя прызналася, што быць мацi — гэта галоўнае ў жыццi жанчыны. Таксама артыстка сказала, што не абмяжоўвае сустрэчы дзяцей з iх бацькамi, але для яе вiдавочна, што мужчыны сёння не гатовыя да адказнасцi.

Рыта Дакота

Маладая спявачка Рыта Дакота пасля разводу са спеваком Уладам Сакалоўскiм самастойна выхоўвае дачку Мiю. Артыстка, якая актыўна дзелiцца падзеямi ў сваiм жыццi з падпiсчыкамi ў сацыяльных сетках, неяк напiсала, што добрымi бацькамi яна i Улад сталi менавiта пасля таго, як разышлiся. Разам з тым Рыта кажа, што сумяшчаць мацярынства i працу — справа не самая лёгкая, даводзiцца шукаць кампрамiсы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».