Вы тут

Міжнародны фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» пройдзе ў Магілёве 25 верасня


Міжнародны тэатральны фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» пройдзе ў Магілёве 25 верасня, піша БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.


У конкурсе прымуць удзел каля 40 салістаў і творчых калектываў з Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска. Прыедуць выканаўцы і са Смаленскай вобласці. Свае здольнасці канкурсанты прадэманструюць у трох намінацыях: драматычны тэатр, мастацкае слова і парны канферанс. Узрост удзельнікаў — ад 5 гадоў і старэйшыя.

Журы будзе ацэньваць паўнату і яркасць выступленняў, глыбіню раскрыцця тэм твораў, акцёрскае і выканальніцкае майстэрства, сцэнічнае маўленне, арыгінальнасць рэжысёрскай задумы і мастацкае афармленне: касцюмы, грым, дэкарацыі, святло і музычнае суправаджэнне.

Пасля конкурсных выступленняў адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Пройдзе фестываль-конкурс у канцэртнай зале «Магілёў».

Прэв’ю: obshe.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?