Вы тут

Казахстан цалкам адмяніў смяротнае пакаранне


У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Раней у краіне дзейнічаў мараторый на яго, перадае Tengrinews.kz.


Паведамляецца, што Казахстан далучыўся да міжнароднага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання, адпаведны дакумент падпісаў у штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Казахстана пры ААН Кайрат Умараў.

Аб самім рашэнні заявіў раней кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у сваім выступе на агульнапалітычных спрэчках 75-й юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Прымяненне смяротнага пакарання ў Казахстане было прыпынена увядзеннем адпаведнага мараторыя ў 2003 годзе.

Прэв’ю: seyminfo.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?