Спартыўна-забаўляльнае шоу «Ледніковы перыяд» зноў збярэ каля экранаў аматараў фігурнага катання. Праект вяртаецца ў эфір пасля чатырохгадовага перапынку. Сёлетні дзясяты сезон стаў для «Ледніковага перыяду» юбілейным. Нагадаем, сутнасць праграмы ў тым, што запрошаная зорка становіцца ў пару з тытулаваным прафесійным фігурыстам і разам яны дэманструюць сваё танцавальнае майстэрства на лёдзе. Як і раней, ацэньваць выступленні ўдзельнікаў будзе журы на чале з Таццянай Тарасавай. І тая пара, што заваюе найменшую колькасць балаў, будзе кожны раз пакідаць шоу. Аднак, на працягу першых чатырох выпускаў новага сезона гэтае правіла не будзе дзейнічаць. Усе незалежна ад вынікаў працягнуць змагацца далей (так вырашылі стваральнікі праекта, каб удзельнікі мелі магчымасць напрацаваць спартыўную форму).
Як адзначае прадзюсар праекта Ілья Авербух, вяртанне «Ледніковага перыяду» зараз вельмі дарэчы: «Праз пандэмію спартсмены цяпер вымушана прапускаюць этапы Гран-пры і адчуваюць недахоп фігурнага катання. Праект таксама дазваляе фігурыстам, якія завяршылі кар'еру, працягнуць катанне». Удзельнікамі шоу сёлета стануць Улад Тапалаў, Рэгіна Тадарэнка, Раман Кастамараў, Максім Марынін, Надзея Міхалкова, Аляксей Ціханаў і многія іншыя артысты і фігурысты.
Таксама і ў інтэлектуальным клубе знатакоў стартуюць асеннія гульні 45-га сезона. Серыю гульняў «Што? Дзе? Калі?» адкрые самая маладая каманда клуба. Супраць гледачоў выступіць каманда Кірыла Ямеліна.
Не прапусціце старты любімых перадач 3 і 4 кастрычніка на тэлеканале АНТ.
Алена ДРАПКО
Бягучы год багаты на сенсацыйныя навіны аб дасягненнях штучнага інтэлекту.
Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.