21 кастрычніка, серада

Вы тут

Беларускія школьнікі паспяхова выступілі на 32-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы


International Olympiad in Informatics, IOI - адны з найбольш прэстыжных інтэлектуальных спаборніцтваў вучняў па праграмаванні. Сёлета ў іх узялі ўдзел 343 навучэнцы  з 87 краін свету. Алімпіяда праходзіла з 13 па 23 верасня з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій. Яе арганізатарам выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Сінгапур.


Згодна з правіламі правядзення алімпіяды навучэнцы спаборнічаюць індывідуальна. Ад кожнай краіны можа быць прадстаўлена не больш за чатыры ўдзельніка. Алімпіяда праходзіць у два туры, у кожным з іх навучэнцы вырашаюць па тры задачы з выкарыстаннем некалькіх моў праграмавання. На выкананне задання адводзіцца па пяць гадзін у кожным туры.

Каманда Рэспублікі Беларусь складалася з чатырох удзельнікаў — пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» 2019/2020 навучальнага года.

Па выніках удзелу ў міжнароднай алімпіядзе сярэбраны медаль заваяваў Андрэй Мішчанка (выпускнік сярэдняй школы № 13 г. Мазыра", выхаванец Цэнтра юных пажарных). Бронзавых узнагарод удастоены Яраслаў Барысаў (выпускнік гімназіі № 8 г. Віцебска ) і Павел Санкін (выпускнік Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.