Вы тут

У НАН прадэманструюць артэфакты часоў Вялікай Айчыннай вайны


28 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці», якая пройдзе ў рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 


На пасяджэнні секцыі будуць абмеркаваны пытанні патрыятычнага выхавання моладзі і актыўнага далучэння яе да захавання народнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прымуць удзел грамадскія дзеячы, прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Расіі і Беларусі, ваенных музеяў, маладзёжных арганізацый.

Мерапрыемства заклікана адкрыць новыя старонкі сумеснай гісторыі і паслужыць ліквідацыі «белых плям» у гістарыяграфіі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

Падчас правядзення секцыі будзе працаваць выстава, на якой з дапамогай архіўных дакументальных матэрыялаў, фотаздымкаў, кніг і гістарычных артэфактаў паказаны гераічны і пераможны шлях народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прадстаўлены ініцыятывы па ўвекавечанні памяці аб падзеях і героях вайны ў мэтах грамадзянска —патрыятычнага выхавання пакаленняў. Падрыхтавана выстава дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 

Інстытут гісторыі НАН Беларусі прадставіць артэфакты, знойдзеныя ў ходзе даследавання тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Благаўшчына». Плануецца прадэманстраваць артэфакты часоў Вялікай Айчыннай вайны 52-ым асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь будуць прадстаўлены сцягі Перамогі. Таксама будзе працаваць выстава літаратуры, прысвечаная тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.