Вы тут

Дзеці з Беларусі могуць паспрабаваць сябе ў ролі спартыўнага каментатара


Беларускія дзеці да 15 кастрычніка могуць падаць заяўкі на ўдзел у Міжнародным конкурсе юных каментатараў ва ўзроставай катэгорыі 9-14 гадоў у сацыяльных сетках Facebook, Instagram і Youtube у рамках міжнароднага праекта «Футбол для сяброўства».


Дзеці з нашай краіны традыцыйна прымаюць удзел у Міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграме «Футбол для сяброўства». Восьмы сезон праграмы аб’яднае больш за 10 тысяч удзельнікаў з усяго свету і пройдзе ў анлайн-фармаце.

У новым сезоне працягне работу Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр, дзе ўдзельнікі паспрабуюць сябе ў ролі спартыўных журналістаў і будуць асвятляць падзеі праграмы ў сваіх краінах, рыхтаваць навіны для нацыянальных і міжнародных спартыўных СМІ. У гэтым годзе Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр абвясціў анлайн-конкурс Юных каментатараў, пераможцы якога будуць каментаваць анлайн-чэмпіянат «Футбола для сяброўства».

Для ўдзелу ў конкурсе дзецям неабходна зняць відэа, у якім трэба пракаментаваць на англійскай мове ўрывак футбольнага матча (VIDEO) даўжынёй у адну хвіліну, адным дублем, без мантажу, і выкласці ролік ў сацыяльных сетках з хэштэгам #F4FCommentator з указаннем свайго ўзросту і краіны пражывання.
Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым, да 15 кастрычніка, будуць адабраны лепшыя каментатары ў кожнай краіне. На другім, да 9 лістапада, пройдзе анлайн-галасаванне па выбары пераможцы. Вынікі конкурсу будуць падведзены 15 лістапада.

Удзельнікі конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы ад Міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы «Футбол для сяброўства»: набор прафесійнага стрымінгавага аўдыё-відэа абсталявання і сувеніры з сімволікай праекта.

Даведка 

Міжнародная дзіцячая сацыяльная праграма «Футбол для сяброўства» рэалізуецца «Газпрамам» з 2013 года. За мінулыя сем сезонаў праграма ахапіла 211 краін і рэгіёнаў, аб’яднала больш за 6 тысяч удзельнікаў і набыла звыш 5 мільёнаў прыхільнікаў.

Прадстаўнікі Беларусі бяруць удзел у Міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграме «Футбол для сяброўства» з 2014 года. У сёмым сезоне праекта Беларусь прадстаўлялі чатыры юных футбалісты: Сафія Мяцельская і Яна Сташкова, выхаванкі футбольнага клуба «Minsk Ladies», Ганна Гадзінская і Мелана Сураўцава, выхаванкі футбольнага клуба ФК «Мінск». Каманда дзяўчынак была ў Мадрыдзе пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка футбольнага клуба «Мінск» Яўгена Шпакова.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: championat.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.