Вы тут

Генпракуратура ініцыюе прыняцце дадатковых мер па стабілізацыі сітуацыі ў краіне


Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Андрэй ШВЕД перад пачаткам каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, перадае БелТА.


«Яе асноўная мэта — сумесна з праваахоўным блокам, іншымі кампетэнтнымі органамі і арганізацыямі выпрацаваць тактыку і стратэгію дзеянняў па рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы і забяспечыць правапарадак у краіне, — падкрэсліў Андрэй Швед. — Праблемныя пытанні ўзаемадзеяння ўсіх дзяржаўных органаў у дадзеным становішчы, асабліва ў частцы грамадскай бяспекі, нам добра вядомыя. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае скаардынаванасць нашай працы. Яна павінна быць накіраваная на апярэджанне падзей і мець канкрэтны практычны вынік у найбліжэйшы час».

Генеральны пракурор вызначыў некаторыя важныя кірункі для канцэнтрацыі намаганняў. «Першае — мэтанакіраваная праца па забеспячэнні няўхільнасці пакарання арганізатараў і актыўных удзельнікаў пратэсных акцый, кампенсацыі прычыненага ўсімі вінаватымі матэрыяльнага ўрону. Праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы працуюць над высвятленнем усіх грамадзян, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні ці парушылі грамадскі парадак за перыяд з 9 жніўня. У гэтай частцы намечаны і будзе рэалізаваны комплекс дадатковых мер па актывізацыі работы. Вызначаны дакладны алгарытм узаемадзеяння для ўстанаўлення сум нанесенай у ходзе незаконных масавых мерапрыемстваў шкоды і парадак іх спагнання. Падыход адзін: прыйшоў на несанкцыянаваную акцыю — будзеш пакараны рублём. І сумы гэтыя вельмі істотныя», — адзначыў ён.

Другі кірунак — абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, уцягнутых бацькамі і іншымі асобамі ў незаконныя масавыя мерапрыемствы. «Органам унутраных спраў даручана неадкладна выяўляць такіх асоб і звесткі пра іх перадаваць у органы апекі і папячыцельства або пракурорам для прыняцця ўсіх законных мер уздзеяння, каб не дапусціць падобных фактаў у далейшым. Трэцяе — вызначаны формы і метады работы шэрагу дзяржаўных органаў, накіраваныя на выяўленне і спыненне любых відаў парушэнняў закона з боку моладзі, асабліва ва ўстановах адукацыі. Запатрабавана ўзмацніць прафілактычную і ідэалагічную работу ў маладзёжным асяроддзі», — дадаў Андрэй Швед.

Генеральны пракурор падкрэсліў: «Ні адзін блогер, ні адна асоба, якая ўчыніла злачынства не толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не сыдзе ад адказнасці. Сёння вядзецца вельмі актыўная работа па выяўленні такіх асоб і прыцягненні іх да адказнасці. У бліжэйшыя некалькі месяцаў грамадскасць даведаецца пра вынікі гэтай работы з дапамогай адкрытага судовага разгляду шэрагу крымінальных спраў, дзе з улікам атрыманых бясспрэчных доказаў вы пераканаецеся ў тым, што праваахоўныя органы толькі будуць нарошчваць свае намаганні па спыненні і выяўленні падобнага роду злачынстваў і правапарушэнняў».

«Што датычыцца агульнай злачыннасці, сітуацыя абсалютна кантралюемая. Наадварот, мы адзначаем зніжэнне агульнай крымінальнай злачыннасці па большасці саставаў злачынстваў. Гэта сведчыць, што праваахоўныя органы разам са складанымі задачамі, выклікамі і пагрозамі, якія вырашаюць цяпер, не забываюць і спраўляюцца з тым, што злачыннасць знаходзіцца пад поўным і жорсткім кантролем, — сказаў Андрэй Швед. — Што датычыцца грамадскага парадку ў сталіцы і іншых населеных пунктах, вы бачыце — сітуацыя кантралюемая. З кожным днём яна паляпшаецца».

Загаловак у газеце: Забяспечыць правапарадак

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.