Вы тут

У беларускай лёгкай атлетыкі новы кіраўнік — Іван Ціхан


24 верасня на пазачарговай канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» старшынёй федэрацыі быў абраны Іван Ціхан. Яго кандыдатуру прапанаваў экс-старшыня Вадзім Дзевятоўскі: «Я хачу прапанаваць на пасаду чалавека, які для мяне як брат, — гэта Іван Ціхан. Ён як ніхто іншы ведае, што такое цяжкасці. На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ён паказаў усім, «дзе ракі зімуюць». За кандыдатуру Івана Ціхана прагаласавала 68 дэлегатаў канферэнцыі, супраць — 1.


Свой заўчасны сыход з пасады Вадзім Дзевятоўскі, які ўзначальваў федэрацыю лёгкай атлетыкі з 2014 года, растлумачыў станам здароўя: «Я жыў праблемамі лёгкай атлетыкі, я ведаў душы нашых спартсменаў. Я кожную хвіліну думаў, што зрабіць яшчэ, каб мы былі найлепшыя. І арганізм даў збой, мне неабходна аднаўленне. Гэта вымушаная мера, мне не хочацца спыняць наш хуткі тэмп працы. Апошнія гады лёгкая атлетыка гучыць часцей, мы бачым, як растуць вынікі нашых чэмпіёнаў, як развіваецца дзіцячая лёгкая атлетыка. Гэта сігнал для нас усіх, што зроблена вялікая праца і пасеяны зярняткі, якія будуць даваць плады. Я ўпэўнены, што задачы, пастаўленыя перад федэрацыяй, будуць выкананы. А я, як толькі вырашу ўласныя праблемы, пастараюся вярнуцца».

Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан — славутыя лёгкаатлеты-малатабойцы. Былы старшыня федэрацыі — чэмпіён свету ў штурханні молата, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў — 2008, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Новы старшыня Іван Ціхан плануе сумяшчаць кар'еру кіраўніка федэрацыі і спартсмена. Зараз ён рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія стануць для яго шостымі. На алімпіядзе 2008 года ў Пекіне ён заваяваў бронзу, а ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра — серабро.

«Я буду старацца апраўдваць ускладзеныя на мяне абавязкі. Спадзяюся, што гэта зробіць мяне мацнейшым. Я ўпэўнены, што камандай федэрацыі, нашай нацыянальнай камандай, абласнымі аддзяленнямі мы зможам зрабіць многае. Мы павінны быць адзінай сям'ёй, якая вырашае свае праблемы разам. І мы дапаможам Вадзіму Анатолевічу хутчэй усё вырашыць і вярнуцца. Будуць новыя праекты, будуць працягнуты тыя, што ўжо ёсць. Мы будзем імкнуцца знаёміць кожную сям'ю з лёгкай атлетыкай», — адзначыў Іван Ціхан.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яна Хведчына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.