Улiчваючы, што сезон павышэння захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя iнфекцыi ў нашай краiне пачынаецца штогод у вераснi, Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь нагадала аб правiлах сацыяльнага дыстанцыравання, як адной з асноўных мер прафiлактыкi заражэння вiруснымi iнфекцыямi, у тым лiку COVID-19.
Сацыяльнае дыстанцыраванне — комплекс немедыкаментозных санiтарна-эпiдэмiялагiчных мерапрыемстваў, накiраваных на спыненне або запаволенне распаўсюджвання iнфекцыйнага захворвання. Яго мэта — знiзiць верагодныя кантакты памiж iнфiцыраванымi i здаровымi людзьмi.
Сэнс сацыяльнага дыстанцыравання — арганiзаваць сваё жыццё такiм чынам, каб скарацiць на 75 % кантакты па-за межамi дома i работы, i на 25 % — на рабоце. Калi людзi прытрымлiваюцца гэтых рэкамендацый, пазбягаючы грамадскiх месцаў i ў прынцыпе абмяжоўваючы свае перамяшчэннi, распаўсюджванне iнфекцыi запавольваецца, стрымлiваецца яе выбуховы рост.
Асноўныя прынцыпы сацыяльнага дыстанцыравання:
1. Мiнiмiзаваць колькасць кантактаў з iншымi людзьмi па-за межамi дому. Не выходзьце з дому, калi ў гэтым няма асаблiвай патрэбы.
Каб скарацiць выхады, можна выкарыстоўваць наступныя меры:
2. Калi ёсць неабходнасць выйсцi з дому, скарацiце кантакты з iншымi людзьмi i захоўвайце 1,5-метровую адлегласць адзiн ад аднаго. Калi гэта немагчыма, выкарыстоўвайце маску.
3. Як мага часцей мыйце рукi з мылам (пры адсутнасцi такой магчымасцi выкарыстоўвайце сродак для дэзынфекцыi або антысептычны сродак для апрацоўкi рук).
4. Выконвайце «рэспiраторны этыкет».
Асобныя рэкамендацыi для людзей з групы высокай рызыкi — асоб старэйшага i пажылога ўзросту, пацыентаў з хранiчнымi захворваннямi любога ўзросту (паталогii органаў дыхання, сардэчна-сасудзiстай, iмуннай сiстэм, анкалагiчныя захворваннi, бранхiяльная астма). Iм не варта выходзiць з дому, калi ў гэтым няма асаблiвай патрэбы (паездкi на работу, пакупка прадуктаў харчавання i лекаў, атрыманне медыцынскiх i iншых жыццёва важных паслуг). Таксама не рэкамендуецца прымаць нiкога ў сябе дома, за выключэннем атрымання жыццёва важных паслуг. Папрасiце родных i знаёмых дапамагчы вам з забеспячэннем бытавых патрэб.
Дадатковыя рэкамендацыi
Пры з'яўленнi сiмптомаў рэспiраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, задышка, насмарк) захоўвайце хатнюю самаiзаляцыю, пазбягаючы кантактаў з членамi сям'i, i выклiкайце ўрача.
У Беларусi на 25 верасня зафiксавана 76 957 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за апошнiя суткi склаў 306 новых выпадкаў. Паправiлiся i выпiсаны 73 925 чалавек, у якiх раней быў пацверджаны дыягназ (192 за апошнiя суткi), 807 чалавек з каранавiруснай iнфекцыяй у краiне памерла (пяць чалавек за апошнiя суткi). З пачатку распаўсюджання iнфекцыi праведзена 1 млн 792 тыс. 426 тэстаў (16 155 за суткi).
Алена КРАВЕЦ
Бягучы год багаты на сенсацыйныя навіны аб дасягненнях штучнага інтэлекту.
Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.