Вы тут

Зяленскі абвясціў ва Украіне дзень трауру


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў сёння ва Украіне дзень жалобы для ўшанавання памяці загінулых у выніку катастрофы ваеннага самалёта Ан-26 у Харкаўскай вобласці. Адпаведны ўказ быў падпісаны сёння, піша УНІАН.


Згодна з ім, у дзень жалобы на ўсёй тэрыторыі Украіны павінны быць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі на дамах і будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Усе забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы павінны быць адмененыя, а ў праграмы тэле- і радыёперадач унесены адпаведныя змены.

«Учора мы страцілі маладых хлопцаў-курсантаў і вопытных ваенных, у якіх наперадзе было ўсё жыццё і, упэўнены, не адна баявая перамога. Цяжка падабраць словы, каб выказаць боль ад гэтай страты. Цяжка знайсці патрэбныя фразы, каб суцешыць бацькоў, жонак і дзетак загінулых воінаў. Уся краіна сёння будзе ў смутку разам з іх сем’ямі. Я падпісаў указ аб абвяшчэнні 26 верасня днём трауру», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэслівае неабходнасць аператыўнага высвятлення прычын авіякатастрофы і правядзення аб’ектыўнага і непрадузятага расследавання.

25 верасня ўвечары ў Харкаўскай вобласці паблізу Чугуева пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт Ан-26, на борце якога знаходзіліся ваенныя лётчыкі і курсанты ўніверсітэта Паветраных сіл ім. Кажадуба.

На борце самалёта Ан-26 знаходзіліся 27 чалавек. На месцы катастрофы адразу знайшлі цела 22 загінулых, раніцай сёння — яшчэ аднаго. Працягваюцца пошукі яшчэ дваіх. Два чалавекі з траўмамі былі шпіталізаваны. Раніцай адзін са шпіталізаваных сканаў.

Следчыя ДБР адкрылі вытворчасць па факце парушэння правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх, што пацягнула катастрофу і цяжкія наступствы (арт. 416 Крымінальнага кодэкса Украіны).

Міністр абароны Андрэй Таран заявіў, што, паводле папярэдніх дадзеных, прычынай крушэння самалёта стала тое, што ён зачапіўся крылом за зямлю. Ан-26 быў 1977 года вытворчасці. На ім ажыццяўляліся трэніровачныя палёты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».