Вы тут

Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца 28 верасня ў Беларусі


Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца 28 верасня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У бліжэйшыя суткі ўначы будзе пераважаць воблачнае надвор’е, удзень — пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, ноччу парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў вышэй за нуль, у Брэсцкай вобласці месцамі — ад плюс 3 да плюс 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12–18 градусаў, па поўдні — да плюс 20 градусаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».