Вы тут

Віцэ-прэм'ер расказаў, ці вырасце восенню цана на цукар у Беларусі


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін распавёў пра перспектывы змены кошту на грэчку і цукар айчыннай вытворчасці ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Па словах віцэ-прэм’ера, сабекошт беларускай грачанай крупы супастаўны з прадукцыяй у Расіі і Украіне, таму айчынны прадукт можна лічыць канкурэнтаздольным.

— Што тычыцца экспарту, не дзеля таго мы павялічвалі (пасяўныя плошчы пад грэчку. — Заўвага рэд.), каб вывозіць. Калі ў нас будзе лішак і будзе патрэба, мы, вядома, вывезем, але ў першую чаргу сеялі такая колькасць, каб забяспечыць нас саміх, — растлумачыў Аляксандр Субоцін.

На бягучы момант ўборка грэчкі яшчэ не завершана, аднак ужо намалочана звыш 28 тыс. т, адзначыў віцэ-прэм’ер.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама расказаў, што сусветная цана на цукар у апошні час стала павышацца, аднак на ўнутраным беларускім рынку дзейнічае пастанова Савета Міністраў па рэгуляванні цэны на гэты прадукт. Дакумент дзейнічае да канца 2020 года.

— Таму нашы людзі могуць быць спакойныя: увосень цукар не падаражэе. Патрэба нашага рынку будзе запаўняцца айчынным цукрам, — падкрэсліў А. Субоцін.

Прэв’ю з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.