Вы тут

У Кітаі аднаўляецца ўнутраны турызм


Пік чакаецца падчас традыцыйных восеньскіх вакацый.


Сёлета кітайцы будуць адпачываць восем дзён падчас святкавання Дня ўтварэння КНР і Свята сярэдзіны восені. Эксперты адзначаюць, што ў бліжэйшыя святочныя дні турыстычны рынак краіны пераадолее новы пік, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Прафесар Інстытута кіравання індустрыяй культуры і турызмам Хэнаньскага ўніверсітэта Чэнь Нань лічыць, што існуе мноства спрыяльных фактараў для ўздыму турыстычнага рынку падчас вакацый. У першую чаргу, восем дзён дастаткова для паездак. Па-другое, імкненне кітайцаў падарожнічаць высокае, турыстычны попыт, прыгнечаны эпідэміяй, паступова павышаецца. Па-трэцяе, урады на розных узроўнях надаюць вялікае значэнне развіццю турыстычнай індустрыі. Услед за стабілізацыяй эпідэмічнай сітуацыі прадпрыемствы, занятыя ў турызме, пачалі аднаўляць сваю дзейнасць. Рэгіянальны турызм паступова пашыраецца. 

Акрамя гэтага, замежны турызм апынуўся пад негатыўным уздзеяннем эпідэміі, што спрыяе росту спажывання на ўнутраным турыстычным рынку Кітая. У гэтым годзе розныя прадпрыемствы індустрыі падрыхтаваліся да сітуацыі, якая склалася. На платформе Ctrip больш за 4 тысяч турагенцтваў прадставілі звыш 10 тыс. турыстычных маршрутаў і прадуктаў. Платформа Fliggy, якая належыць карпарацыі Alibaba, абвясціла аб запуску праграмы субсідзіравання ў памеры 10 млрд. юаняў.

З набліжэннем святочных дзён нямала славутасцяў рыхтуюцца да піка браніраванняў, цэны на гатэлі, гасцявыя дамы і авіябілеты падымаюцца. Турыстычныя месцы актыўна прыцягваюць наведвальнікаў

Паводле дадзеных некалькіх турыстычных нлайн-платформаў, самымі папулярнымі ў пошуку апынуліся Ліцзян, Санья, Сямэнь, Чжанцзяцзе і Цзючжайгоў. Акрамя гэтага, папулярнасць асобных турыстычных гарадоў, такіх як Чунцын, Сіань і Ханчжоў, не спадае, гэтыя гарады падыходзяць для тураў у фармаце «ад трох да пяці дзён».

З мэтай прыцягнення турыстаў розныя месцы вылучаюць спрыяльныя меры. Паводле статыстычных дадзеных, каля 1000 славутасцяў па ўсёй краіне ўводзяць бясплатныя квіткі і зніжкі.

Аднак меры па прафілактыцы распаўсюджвання каранавірусу не паслабляюцца. Абмежаванне патоку, браніравання і адмова ад наведванняў у «гадзіны пік» па-ранейшаму застаюцца галоўнымі патрабаваннямі шэрагу турыстычных месцаў. Колькасць турыстаў не павінна перавышаць 50% ад максімальнай умяшчальнасці.

Фота: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.