Вы тут

7,8 мільёна працоўных месцаў


Створана ў студзені-жніўні ў Кітаі.


У жніўні ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу Кітая склаў 5,6 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй за паказчык, зафіксаваны ў ліпені. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

За восем месяцаў было створана 7,81 млн. новых працоўных месцаў. Каэфіцыент зарэгістраванага беспрацоўя сярод людзей ва ўзросце 25-59 гадоў, якія складаюць большую частку працаздольнага насельніцтва, у жніўні склаў 4,8 працэнта. Гэта на 0,2 працэнтнага пункта менш, чым у ліпені.

Адпаведны паказчык у 31 буйным горадзе краіны склаў 5,7 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пукта ніжэй, чым у ліпені. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах разлічваецца на аснове колькасці беспрацоўных, якія прынялі ўдзел у абследаванні занятасці ў гарадскіх раёнах, уключаючы працоўных-мігрантаў.

Згодна з дакладам аб рабоце ўрада, у гэтым годзе Кітай будзе надаваць прыярытэтную ўвагу стабілізацыі занятасці і забеспячэнню базавага ўзроўню дабрабыту насельніцтва, імкнучыся стварыць у гарадах і пасёлках больш за 9 мільёнаў новых працоўных месцаў, а таксама ўтрымліваць узровень беспрацоўя, разлічаны на аснове выбарачных абследаванняў, прыкладна на ўзроўні 6 працэнтаў.

Фота: rotfront.su

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.