Вы тут

Пачатак кастрычніка будзе цёплы


А верасень стаў цяплейшы, чым звычайна, на 2-3 градусы

Засталося пару дзён, і першы месяц восені сыдзе ў гісторыю. У гісторыю суперцёплага дзявятага месяца года. Ён быў халаднейшы за сёлетні жнівень, але значна цяплейшы, чым леташні верасень. На жаль, верасень быў не толькі цёплы, але і сухі. На большай частцы краіны зараз назіраецца дэфіцыт ападкаў. Не палепшыцца істотна сітуацыя з дажджамі і ў наступныя некалькі сутак, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Без ападкаў будзе і сёння. Вецер паўднёва-заходні, заходні слабы ўначы, удзень — умераны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад плюс 15 градусаў да 21 цяпла.

Не асабліва зменіцца сітуацыя і ў сераду. Сіноптыкі чакаюць пераменную воблачнасць. Уначы па поўдні, раніцай і ўдзень месцамі па краіне, а па Гомельскай і Брэсцкай абласцях — на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень па поўдні краіны могуць прагрымець навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 7—13 градусаў, удзень — ад плюс 13 да 19 градусаў.

У Белгідрамеце лічаць, што ў першай пяцідзёнцы кастрычніка наша краіна будзе знаходзіцца ў асноўным на стыку шырокага антыцыклону над Еўрапейскай Расіяй і цыкланічнай дэпрэсіі над Заходняй Еўропай. Паўднёва-ўсходнія ветры будуць пастаўляць у Беларусь умерана цёплае паветра. Таму ў першы дзень кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. Удзень чакаецца 12—17 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і суботу таксама прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ў раёне плюс 7 — 12 градусаў, удзень — 13—20 цяпла.

А вось у нядзелю да нас зноў вернецца бабіна лета. Пераменная воблачнасць захаваецца. Месцамі па краіне таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, але іх будзе мала. Вецер паўднёвы ўмераны. Уначы тэмпература паветра чакаецца 8—15 цяпла, удзень — ад плюс 14 градусаў да 21 цяпла, а па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў. Калі так цёпла будзе і далей, то кастрычнік «пераскочыць» кліматычную норму на 4—9 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: natworld.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.