Вы тут

З 1 кастрычніка ў Беларусі стартуе сезон загоннага палявання


Гэта калектыўнае паляванне і для многіх яго адкрыццё становіцца сапраўдным святам. Дзяржаўная інспекцыя заклікае выконваць правілы і этыку палявання і не дапускаць парушэнняў закона.


З 1 кастрычніка па 31 снежня дазваляецца здабываць лася, дзіка, казулю, аленя (высакароднага і плямістага), лань, муфлона любога полу і ўзросту. Загонным спосабам — толькі ў светлы час сутак. Акрамя гэтага, у любы час сутак можна праводзіць паляванне з засады і з падыходу.

Для здабычы лася, аленя, лані, дарослага дзіка (старэйшых за 2-х гады) неабходна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўлей, а для здабычы казулі і маладняка дзіка (да 2-х гадоў) — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўлей. У абодвух выпадках можна таксама выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй (для казулі і маладняка дзіка — яшчэ і карцеччу), паляўнічыя лукі і арбалеты пэўных параметраў. Пароды сабак, якім дазволена ўдзельнічаць у гэтых паляваннях, вызначае карыстальнік паляўнічых угоддзяў.

У загонным паляванні могуць прымаць удзел асобы, якія не з’яўляюцца паляўнічымі — у якасці загоншчыкаў. Іх прозвішчы, нароўні з іншымі ўдзельнікамі палявання, таксама павінны быць паказаны на абароце паляўнічай пуцёўкі. Узрост загоншчыкаў — не маладзейшы за 18 гадоў.

У мэтах бяспекі забараняецца праводзіць загоннае паляванне ў змроку, у тумане, у моцны снегапад, ва ўмовах дрэннай бачнасці. Паляўнічым забаронена выходзіць на сярэдзіну прасекі, дарогі ці на супрацьлеглы бок акладу, мяняцца нумарамі, самастойна выбіраць месца і сыходзіць з нумара да заканчэння загону, акрамя выпадкаў, калі паляўнічы павінен аказаць неадкладную дапамогу іншай асобе, якая трапіла ў бяду. Нельга страляць уздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара, пасля сігналу аб заканчэнні загону.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Дзяржінспекцыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.