Вы тут

Беларусь прыняла захады ў адказ на санкцыі краін Балтыі


Беларусь прыняла захады ў адказ на санкцыі з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.


У размешчанай на сайце МЗС заяве Анатоля Глаза датычна сустрэчы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскі было адзначана, што балтыйскія суседзі пашырылі санкцыйныя спісы па Беларусі.

«Што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім ў дзеянне ў адказ сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін. Мы казалі, што гэта  спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць падобныя крокі», - сказаў прадстаўнік МЗС.

Ён растлумачыў, што беларускі бок склаў свае санкцыйныя спісы па Літве, Латвіі і Эстоніі. У іх ўнеслі прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны, ім цяпер забаронены ўезд у Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.