Вы тут

Восеньская падкормка саду. Што, чым i калi


Калi правiльна даглядаць сад восенню, то ў будучым годзе пладовыя дрэвы i кусты парадуюць сакавiтымi i смачнымi пладамi.

Падчас плоданашэння раслiны губляюць нямала сiл, таму правiльная i своечасовая падкормка iм проста неабходная. Яна не толькi павышае iмунiтэт, але і гарантуе садовым культурам удалую зiмоўку, а таксама спрыяе iх росту i развiццю ў наступным сезоне.


Калi i чым падкармiць дрэвы i кусты?

Восеньскую падкормку можна пачынаць ужо ў жнiўнi i працягваць да кастрычнiка. Гэта час, калi ўжо паспелi i сабраны агрэст, парэчкi, малiны, вiшня, а таксама раннiя сарты яблыкаў, груш, слiў, iншых пладовых.

Вялiкую памылку робяць садоўнiкi, калi пераносяць падкормку кустоў i дрэў на вясновы перыяд. Бо восенню раслiнам таксама неабходныя пажыўныя элементы. Падкормкi праводзяць пасля плоданашэння дрэў i кустоў пры перакопцы зямлi ў iх прыствольных кругах, дыяметр якiх прыблiзна адпавядае дыяметру кроны. Гэта дазваляе павысiць урадлiвасць глебы i ўзбагацiць яе пажыўнымi рэчывамi.

Садовыя раслiны маюць патрэбу ў макра- i мiкраэлементах: азоце, калii, фосфары, кальцыi, серы, жалезе i магнii. У значна меншай колькасцi неабходна ўносiць мiкраэлементы: марганец, бор, медзь, кобальт, малiбдэн.

Якiя менавiта ўгнаеннi i ў якой колькасцi ўносiць, залежыць ад вiду i складу глебы. Але часцей за ўсё ўвосень раслiнам не хапае фосфару i калiю. Калi ў садзе лёгкая супясчаная або пясчаная глеба, угнаенняў спатрэбiцца больш, чым у выпадку з цяжкiмi глiнiстымi грунтамi, з якiх пажыўныя рэчывы вымываюцца не так хутка.

Нормы ўнясення ўгнаенняў

Выдалiўшы плады, якiя засталiся, i прыпсаваныя, пашкоджаныя галiнкi, можна прыступаць да ўнясення арганiчных i мiнеральных угнаенняў.

Падкормка пладовых дрэў

Пад дрэвы ўзростам да васьмі гадоў уносяць 30 кг перагною, а пад культуры, старэйшыя за дзевяць гадоў — 50 кг. Угнаенне неабходна закласцi ў глебу на глыбiню 12—15 см (вiшня i слiва) або 15—20 см (яблыня i груша).

Пад яблынi i грушы, акрамя арганiкi, можна ўнесцi 300 г суперфасфату i 200 г сульфату калiю. Iх дабаўляюць разам з перагноем цi рассыпаюць вакол дрэва, прысыпаюць глебай i палiваюць.

Для вiшнi i слiвы неабходна развесцi 3 ст. л. суперфасфату i 2 ст. л. сульфату калiю ў 10 л вады i шчодра палiць дрэвы. На кожнае дарослае дрэва спатрэбiцца чатыры вядры падкормкi.

Падкормка ягадных кустоў

Ягадныя кусты восенню таксама ўгнойваюць перагноем. Напрыклад, пад кожны дарослы куст агрэсту варта ўносiць ад 8 да 15 кг перагною i 40 г сульфату калiю, а праз год яшчэ i па 160 г суперфасфату. Асаблiва эфектыўнае ўнясенне макраэлементаў разам з арганiчнымi ўгнаеннямi, калi частку арганiкi закладваюць у глебу, а частку — выкарыстоўваюць для мульчыравання прыкаранёвай зоны.

Малiны i парэчкi падкормлiваюць перагноем (10—15 кг пад адну раслiну), а таксама ўносяць 60 г суперфасфату i 40 г калiйнай солi пад кожны куст. Лепш уносiць угнаеннi ў баразёнкi глыбiнёй 20 см, выкапаныя на адлегласцi 30 см ад куста.

Падкормка клубнiц

У асаблiвым доглядзе маюць патрэбу клубнiцы. Пасля збору ўраджаю i абрэзкi старога лiсця неабходна разрыхлiць глебу на глыбiню 10 см i ўнесцi комплекснае мiнеральнае ўгнаенне. Iдэальна падыдзе амафоска, бо яна ўтрымлiвае не толькi фосфар, азот, калiй, але i магнiй, кальцый, серу. На 1 кв. м павiнна прыходзiцца каля 15 г сумесi. Уносiць макраэлементы трэба разам з перагноем, а зверху кусцiкi замульчыраваць торфам i палiць.

Комплексныя ўгнаеннi для саду

Выкарыстоўваць комплексныя мiнеральныя ўгнаеннi ў садзе вельмi зручна. Пiльны падбор мiкра- i макраэлементаў дазваляе забяспечыць раслiнам паўнавартаснае харчаванне. Для пладовага саду рэкамендуюцца спецыялiзаваныя комплексныя мiнеральныя ўгнаеннi. Пры прымяненнi комплексных угнаенняў нашмат лягчэй разлiчыць прапорцыi для падкормкi: трэба толькi прытрымлiвацца iнструкцыi на ўпакоўцы.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.