Захваральнасць на COVID-19 паступова павялiчваецца. Ужо некалькi дзён запар у краiне рэгiструецца больш чым 300 новых выпадкаў кожныя суткi. У сувязi з гэтым эпiдэмiёлагi заклiкаюць усiх вярнуцца да выканання правiл асабiстай i грамадскай прафiлактыкi.
— Кожнаму варта прытрымлiвацца правiл сацыяльнага дыстанцыянавання ў грамадскiх месцах i iншых месцах масавага збiрання людзей, выкарыстоўваць аднаразовыя цi шматразовыя маскi, аднаразовыя пальчаткi. Не варта дакранацца нямытымi рукамi да твару вачэй, слiзiстых i iншых участкаў цела. Рэкамендуецца часцей мыць рукi з мылам, пры адсутнасцi такой магчымасцi — выкарыстоўваць антысептык, у тым лiку iндывiдуальныя санiтайзеры. Без неабходнасцi не варта наведваць месцы з вялiкай колькасцю людзей, — нагадвае асноўныя правiлы загадчык аддзела гiгiены Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Кацярына Сухавер.
Свае патрабаваннi да навучальных устаноў
— У кожнай установе адукацыi, а таксама на тэрытарыяльным узроўнi павiнны быць распрацаваны планы арганiзацыйных i санiтарна-прафiлактычных мерапрыемстваў для прафiлактыкi ўзнiкнення i распаўсюджвання COVID-19 з безумоўным iх выкананнем. Па меры змянення эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ў рэгiёнах пры неабходнасцi ён карэкцiруецца, — адзначае суразмоўнiца.
Сярод мер, якiя пералiчвае спецыялiст, — павелiчэнне часу памiж пачаткам i заканчэннем змен i перапынкаў, пераход на двухзменны рэжым пры адназменным адукацыйным працэсе, арганiзацыя харчавання ў сталовых па максiмальна раз'яднаным графiку, недапушчэнне сумеснага выкарыстання раздзявальняў пры спартыўных i танцавальных залах тымi, хто скончыў заняткi, i тымi, хто прыйшоў на iх. Таксама ва ўстановах адукацыi павiнны быць арганiзаваны «прапускныя фiльтры» для работнiкаў, кантроль для ўваходу ў памяшканнi асоб, якiя не з'яўляюцца работнiкамi цi навучэнцамi, наяўнасць распрацаваных алгарытмаў дзеянняў пры выяўленнi iнфекцыi COVID-19 цi ВРI у работнiкаў, навучэнцаў цi членаў iх сем'яў.
Кацярына Сухавер звярнула ўвагу, што для аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, устаноў адукацыi прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасць за невыкананне патрабаванняў заканадаўства ў галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнага дабрабыту. На ўваходзе ў такiя аб'екты павiнна мецца iнфармацыя для наведвальнiкаў, у тым лiку аб захаваннi дыстанцыi ў 1-1,5 метра пры чаканнi разлiку на касах цi водпуску тавару.
У такiх установах павiнны быць устаноўлены дазатары з антысептыкам для наведвальнiкаў, павялiчана частата праветрывання памяшканняў, прыбiрання i дэзынфекцыi ручак, поручняў, iнвентарных карзiн, дзвярэй i ключоў ад iндывiдуальных камер захоўвання i iншых паверхняў. Арганiзацыi павiнны мець неабходны запас iндывiдуальных сродкаў аховы, у тым лiку масак i пальчатак. Падчас дастаўкi тавараў прадаўцам-экспедытарам рэкамендуецца працаваць у аднаразовых пальчатках з абавязковым выкарыстаннем масак, а таксама мець магчымасць апрацоўкi рук антысептыкам.
Пры з'яўленнi сiмптомаў рэспiраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, задышка, насмарк) захоўвайце дамашнюю самаiзаляцыю, пазбягайце кантактаў з членамi сям'i, выклiкайце ўрача.
Выкарыстоўвайце маску правiльна!
1. Апрацуйце рукi антысептычным сродкам або вымыйце з мылам.
2. Утрымлiваючы маску за завязкi або гумкi, ушчыльную паднясiце да твару белым бокам унутр i зафiксуйце завязкамi (гумкамi) у становiшчы, калi цалкам прыкрыта нiжняя частка твару — i рот, i нос.
3. Надайце патрэбную форму гнуткай палосцы (насавому зацiску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскi да твару.
4. Знiмiце маску, трымаючы яе за завязкi (гумку), не дакранаючыся да пярэдняй часткi маскi.
5. Пакладзiце знятую маску ў пакет, закрыйце, выкiньце ў кантэйнер для адходаў (смеццевае вядро).
6. Вымыйце рукi з мылам цi апрацуйце антысептычным сродкам.
Алена КРАВЕЦ
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.