Тут прайшоў ужо трэцi штогадовы турнiр па гэтым вiдзе спорту. Ён сабраў 12 каманд з розных куткоў Лунiнецкага раёна. Сярод iх — дзве каманды непаўнагадовых, з якiмi праводзiцца iндывiдуальная прафiлактычная работа, паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства ўнутраных спраў.
Турнiр праводзiцца для таго, каб заняць вольны час падлеткаў i не дапусцiць здзяйснення iмi парушэння закону. I канешне ж, дзеля прапаганды здаровага спосабу жыцця. Арганiзавалi яго супрацоўнiкi iнспекцыi па справах непаўналетнiх Лунiнецкага РАУС сумесна з аддзелам па спорце раённага выканаўчага камiтэта.
Вулiчны баскетбол з'явiўся ў ЗША ў 1950-я гады ў бедных гарадскiх кварталах. Ад звычайнага баскетбола ён адрознiваецца тым, што ў камандзе — тры чалавекi. Гульнявая зона таксама меншая — палова ад стандартнай.
Прэв’ю: redbull.com
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.