Вы тут

Як правiльна падрыхтавацца да халадоў?


Усё менш часу застаецца да той пары, як у Беларусь завiтаюць на працяглы час халады. Пакуль што цёплая восень — самы спрыяльны час для таго, каб правесцi генеральны агляд падрыхтаванасцi свайго жылля да зiмы. Пра тое, як гэта зрабiць, расказаў афiцыйны прадстаўнiк Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Вiталь Навiцкi.


— Што ўлетку, што ўзiмку асноўная прычына пажараў — гэта неасцярожнасць падчас курэння. Часам iх доля, асаблiва калi гаворка iдзе пра гiбель людзей, дасягае трох чвэрцяў. Гэта ўскосная прычына пажараў i ў халодную пару года — калi месца перакуру з ганка цi вулiцы перамяшчаецца ў жылое памяшканне i нярэдка ў ложак. Гаворка тут iдзе аб простай чалавечай неахайнасцi пры абыходжаннi з адкрытай крынiцай агню, — заўважыў Вiталь Навiцкi. — Але вось што датычыцца пажараў, якiя ўзнiкаюць з прычыны дзвюх болевых кропак — пячнога ацяплення i ўсяго, што датычыцца эксплуатацыi праводкi i электрычнага абсталявання, то тут час паправiць сiтуацыю яшчэ ёсць.

Паказальны выпадак адбыўся летась узiмку ў сталiцы. У адным з прыватных дамоў па вулiцы Адоеўскага ўвечары знаходзiлiся бабуля i ўнук. Жанчына клала малога спаць, як раптам заўважыла, што ў жылым пакоi iскрыць праводка. Яна тут жа выклiкала ратавальнiкаў, апранула малога i пабегла разам з iм прэч. Праз пятнаццаць хвiлiн агонь быў лiквiдаваны, але калi б пажар адбыўся праз некалькi гадзiн, то яго наступствы маглi быць трагiчныя. Нават за такi невялiкi час паспелi загарэцца драўляная абшыўка столi i маёмасць у жылым пакоi. А вось аўтаномнага пажарнага апавяшчальнiка ў доме не было...

— На праводку трэба звяртаць асаблiвую ўвагу, калi яна ў вас працуе яшчэ з савецкай эпохi, — адзначыў суразмоўнiк. — За гэты час тэрмiн яе эксплуатацыi ўжо скончыўся. Да таго ж сучасныя нагрузкi на электрычнае абсталяванне куды вышэйшыя, чым у 80-я гады цi нават раней. Самы яркi iндыкатар, што нешта не так, — гэта калi спрацоўвае аўтамат i памяшканне застаецца без святла. Значыць, недзе адбываецца кароткае замыканне. Але яно можа адбыцца i не з прычыны iстотнага зносу праводкi. Прыборы з вялiкай магутнасцю — пральныя машыны, электрычныя абагравальнiкi ды i тыя ж камп'ютары — нярэдка ўключаюцца ў агульную разетку. А павiнны ў асобную.

Цiкава, што пажары, у якiх «замешаны» самаробныя электрычныя абагравальнiкi, амаль сышлi ў гiсторыю. У тым жа 2019-м iх было ўсяго два. Але i вынiк пажараў трагiчны: загiнулi тры чалавекi. У жылым доме ў вёсцы Нiканавiчы Быхаўскага раёна прычынай пажару стаў самаробны цеплаэлектранагравальнiк. Ратавальнiкi знайшлi целы двух чалавек. А ў вёсцы Дубрава Дзяржынскага раёна загарэўся абагравальнiк кустарнай вытворчасцi, праз што загiнуў гаспадар дома. Пры гэтым на долю абагравальных прылад, выпушчаных прамысловымi вытворцамi, прыйшлося 33 пажары. Аднак толькi ў пяцi выпадках прычынай стаў заводскi брак. Рэшта — праз няправiльную эксплуатацыю.

Акрамя таго, трэба зважаць на тэрмiн эксплуатацыi агрэгата, прапiсаны ў iнструкцыi заводам-вытворцам. Часцей за ўсё гаворка ў ёй iдзе пра дзесяць гадоў. У больш старых мадэлях можа быць рэгламентавана i пятнаццаць гадоў службы, але калi прылады былi выпушчаны раней за 2005 год, то час iх службы ўжо натуральным чынам скончыўся.

Тэрмiн эксплуатацыi азначае, што падчас яго вытворца са свайго боку нясе адказнасць за яго работу, калi з боку карыстальнiка няма нiякiх парушэнняў. Але тэндэнцыя апошнiх дзесяцiгоддзяў у тым, што пры вытворчасцi тэхнiкi ўсё часцей выкарыстоўваюцца бюджэтныя кампаненты. З аднаго боку, гэта змяншае кошт прылады. Але з iншага — памяншаецца i час яе работы. Так, аўтаматыка ў новых мадэлях заточана пад тое, каб спрацоўваць на аварыйны рэжым. Але толькi на яе спадзявацца не выпадае.

Абагравальнiк пажадана ставiць пасярод пакоя, каб ён не датыкаўся да iншых рэчаў — фiранак, вопраткi, коўдраў, — раiць Вiталь Навiцкi. — Не зашкодзiць i вогнетушыцель. Для жылога пакоя найлепшы яго аб'ём — ад пяцi лiтраў i болей. Толькi ставiць яго трэба ў тым месцы, куды можна дабрацца за лiчаныя крокi. А вось з дзецьмi вельмi пажадана правесцi своеасаблiвыя вучэннi ў гульнявой форме, каб яны ведалi, што рабiць пры няштатнай сiтуацыi ў доме.

Але i пажары праз няправiльную эксплуатацыю печак — зусiм нярэдкiя ў Беларусi. Так, год ад году колькасць дамоў з такiм ацяпленнем з натуральных прычын скарачаецца — у пераважнай большасцi новых пабудоў манцiруюцца больш бяспечныя катлы. Але i печы рана спiсваць у запас — прынамсi, пэўны час яны па-ранейшаму будуць грэць людзей, асаблiва сталага веку.

Самая простая дыягностыка — гэта пабялiць печку ў белы колер i прапалiць яе. Калi недзе з'явяцца чорныя сляды — такую печ трэба неадкладна рамантаваць, бо гэта азначае, што чадны газ iдзе ў пакой. Газ гэты не мае нi колеру, нi паху. Выпадкi атручэння iм часцей за ўсё рэгiструюцца ў начны час, калi чалавек спiць...

Таксама трэба падняцца на гарышча i расчысцiць усю прастору вакол комiна. Былi выпадкi, калi пажары ўзнiкалi з-за таго, што смецце на гарышчы датыкалася да моцна напаленых цаглiн комiна. Калiсьцi наступаў крытычны момант — i папера або вопратка пачынала тлець...

Таму дапамажыце сваiм сваякам, якiя жывуць у прыватных дамах, падрыхтавацца да зiмы належным чынам, — заклiкаў Вiталь Навiцкi. — Што ж да тых, хто жыве адзiн, то ў кастрычнiку да iх завiтаюць прадстаўнiкi розных ведамстваў — Мiнэнерга, Мiнжылкамунгаса, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Праўда, нярэдка мы чуем ад гаспадароў дамоў, што яны справяцца з праблемамi самi. Таму заклiкаем не саромецца папрасiць нешта зрабiць нас. Гэта робiцца дзеля вашай жа бяспекi.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Загаловак у газеце: Зiма спытае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».