Вы тут

Што хвалюе жыхароў Віцебшчыны?


У Вiцебскiм аблвыканкаме прайшоў прыём грамадзян памочнiкам Прэзiдэнта — iнспектарам па Вiцебскай вобласцi Анатолем Лiневiчам.


Фота БЕЛТА

Адна з заяўнiц прыехала з дарослай дачкой з Верхнядзвiнска. Яе праблема патрабуе дэталёвага вывучэння. Прысядзiбны ўчастак дома на вулiцы Савецкай дастаўся ёй у спадчыну ад бацькi дзяўчыны. Кавалак зямлі знаходзiцца недалёка ад моста, якi плануюць рэканструяваць разам з пад'ездамi да яго. Жанчына канстатуе, што частка зямлi будзе страчана, калi дарога пройдзе па ёй. У iдэале яна разлiчвае на тое, што замест гэтых метраў атрымае жыллё, а дом няхай зносяць. У дарожнiкаў iншы погляд на пытанне. Маўляў, ускраек зямлi каля дома ўсё роўна не выкарыстоўваецца, і нiякiх асаблiвых нязручнасцяў быць не можа. Жыхарка райцэнтра з гэтым пытаннем ужо звярталася ў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, там пакуль што яно знаходзiцца на разглядзе. Анатоль Лiневiч даручыў разабрацца дарожнiкам i мясцовай уладзе.

Жыхар Оршы, iнвалiд трэцяй групы, паскардзiўся на тое, што з сакавiка не можа знайсцi работу, якая адпавядала б яго стану здароўя. У сваю чаргу, прадстаўнiк Аршанскага райвыканкама завяраў, што гараджанiну шмат разоў прапаноўвалi розныя пасады. Ды яму ўсё не падабалася. Ад чарговай — лiфцёра ў спадарожнiку Оршы — Баранi — адмовiўся. Памочнiк кiраўнiка дзяржавы даручыў знайсцi аптымальны варыянт. Адказныя асобы пашукаюць арганiзацыi, дзе маглi б працаўладкаваць чалавека з абмежаванымi магчымасцямi.

Жанчына, якая расказала пра адсутнасць пешаходнай дарогi ў лесе ў Вiцебскiм раёне да вёскi Шэвiна, на жаль, нiякiх аргументаў супраць не ўспрымала... I гэта пры тым, што Анатоль Лiневiч асабiста выязджаў на месца i прыйшоў да высновы, што высякаць лес нельга. Тым больш што побач санаторый. Заяўнiца завярала, што неабходна дарога даўжынёй 2,5 кiламетра для праходу пенсiянераў у аптэку i па пакупкi ў краму, бо аўталаўка прыязджае даволi рэдка.

Безумоўна, заўсёды можна знайсцi альтэрнатыўны варыянт. У гэтым выпадку адкарэктаваць графiк аўталаўкi цi добраўпарадкаваць лясную дарожку. Але трэба дэталёва ўсё яшчэ раз прааналiзаваць.

Дарэчы, як адзначыў у размове з журналiстамi Анатоль Лiневiч, выезд на месца дазваляе выпрацаваць правiльны алгарытм вырашэння праблемы. Калi чалавек не мае рацыi, трэба так i казаць, што няма законных падстаў пайсцi яму насустрач. У любым выпадку грамадзянiн павiнен адчуваць, нават калi зварот не па кампетэнцыi, што з iм гавораць на роўных.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Загаловак у газеце: З кожным на роўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».