Вы тут

На Галоўпаштамце сталіцы 1 кастрычніка пройдзе дабрачынная акцыя да Дня настаўніка


А 12-й гадзіне тут адбудзецца дабрачынная акцыя «З днём настаўніка», арганізатарам якой выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.


Любы ахвотны зможа падысці да валанцёраў руху «Добрае Сэрца», узяць паштоўку, якая спадабаецца, са спецыяльным хэштэгам #МоемуУчителю, напісаць віншаванне любімаму педагогу ці проста сказаць «дзякуй». За цярплівасць, уважлівасць і, канешне ж, веды. Усе пасланні будуць перададзены адрасатам у любую кропкуБеларусі.

Сэнс акцыі ў тым, каб падтрымлівалася сувязь пакаленняў паміж настаўнікамі і вучнямі. Таму што насамрэч асноўная аўдыторыі гэтай акцыі — гэта якраз выпускнікі і тыя, хто ўжо даўно скончыў школу. У Мінскім гарадскім камітэце БРСМ спадзяюцца, што іх настаўнікі яшчэ выкладаюць у навучальнай установе або проста туды наведваюцца. І яны змогуць атрымаць такое віншаванне, дзе б не знаходзіліся.

Дарэчы, такая акцыя пройдзе ва ўсіх раёнах Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.