Вы тут

​Першы ў Гродзенскай вобласці афіцыйны турнір па скейтбордынгу прайшоў у Лідзе


У спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінска, Гродна, Барысава. Самай шматлікай стала каманда Лідскага раёна. Турнір прайшоў на спартыўнай пляцоўцы, дзе месяц таму адкрыты скейт-парк. 


Як паведаміў «Лідскай газеце» старшыня Беларускай федэрацыі скейтбордынга Глеб Бенцыёўскі, спаборніцтвы праходзілі ў дысцыпліне «Стрыт». Задача ўдзельнікаў — якасна выканаць максімальную колькасць трукаў на фігурах скейт-пляцоўкі, якія імітуюць вулічныя перашкоды. Дарэчы, дадзеная дысцыпліна ў скейтбордынгу з’яўляецца алімпійскай.

За званне лепшых спаборнічала больш за дваццаць скейтараў па дзвюх узроставых катэгорыях — да 18 год і звыш. Сярод старэйшых лепшы вынік паказаў мінчанін Павел Анішчанка, які лічыцца лепшым райдарам Беларусі на гэты момант.

Па словах арганізатараў, першы турнір атрымаўся даволі прадстаўнічым. Спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні. А галоўнае, што ў рэгіёне пакладзены пачатак папулярнаму сярод моладзі спартыўнаму руху. Пакуль Лідскі скейт-парк адзіны ў вобласці, але ёсць перспектывы адкрыцця такіх пляцовак у Гродне і Шчучыне.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота lidanews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.