Вы тут

Служыць Айчыне — вялікі гонар


Аляксандр Лукашэнка заступiў на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Цырымонiя iнаўгурацыi прайшла 23 верасня ў Палацы Незалежнасцi.


Фота БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка заступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цырымонія інаўгурацыі прайшла 23 верасня ў Палацы Незалежнасці.

На ўрачыстае мерапрыемства было запрошана каля сямісот чалавек, сярод іх — вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, дзеячы навукі, культуры й спорту.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт заступае на пасаду пасля прынясення адпаведнай прысягі. Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прамовіў яе на беларускай мове. Затым падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выступаючы на цырымоніі інаўгурацыі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дае клятву на вернасць Айчыне й народу з асаблівым пачуццём. “У ім вельмі шмат гордасці за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванні на трываласць, перш за ўсё, сваіх перакананняў, — сказаў ён. — Дзень заступлення на пасаду Прэзідэнта — гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканальнай і лёсавызначальнай. Мы не проста выбіралі Прэзідэнта краіны — мы абаранялі нашыя каштоўнасці, нашае мірнае жыццё, суверэнітэт і незалежнасць. І ў гэтым плане нам трэба будзе яшчэ нямала зрабіць”.

Аляксандр Лукашэнка прыносіць прысягу пры заступленні на пасаду Прэзідэнта

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гэты год увойдзе ў гісторыю Беларусі як вельмі эмацыйны перыяд: “Нашай дзяржаўнасці быў кінуты беспрэцэдэнтны выклік — выклік неаднаразова адпрацаваных, безадмоўных тэхналогій знішчэння незалежных дзяржаў. Але мы апынуліся ў ліку вельмі нямногіх — нават, можа быць, адзіныя, — дзе “каляровая рэвалюцыя” не адбылася. І гэта выбар беларусаў, якія ні ў якім разе не хочуць страціць краіну”. Тыя падзеі дазволілі пераканацца, што беларусы ў абсалютнай большасці любяць сваю зямлю, жадаюць ёй міру, спакою й росквіту. “Нягледзячы на падштурхоўванні звонку, па-д’ябальску дасканалыя, людзі захавалі павагу адзін да аднаго”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “Божым промыслам народ Беларусі лёгка й нечакана здабыў сваю незалежнасць”. На яго думку, тое доўга ўспрымалася як дадзенасць і не шанавалася часам, “сёння ж, выпакутаваўшы гэтую перамогу, мы падняліся на новую ступень самасвядомасьці. Астываючы ад гарачкі электаральных баталій, мы ўбачылі, як сталее ўся наша нацыя. І хай Беларусь па сусветных мерках зусім яшчэ маладая незалежная дзяржава, але беларусы як нацыя ўжо не дзеці, мы — народ!”, — заявіў Прэзідэнт.

Далей ён падкрэсліў, што, будучы на краі сусветнага крызісу, неабходна вярнуць краіну да бяспечнага жыцця, якое было ў Рэспубліцы заўсёды, прыйсці да грамадскае згоды дзеля будучыні. “І мы тое зробім. Я не магу, не маю права кінуць беларусаў, якія звязалі з дзяржаўным курсам не толькі палітычны свой выбар, але й свае лёсы, будучыню сваіх дзяцей, усіх, хто ў такі складаны для Беларусі перыяд застаўся верным краіне й народу. Гэта тыя, хто гераічна супрацьстаяў пагрозе пандэміі, выяўляючы свае лепшыя прафесійныя ды чалавечыя якасці, хто збярог здаровы сэнс ва ўмовах дэзарыентацыі грамадства. Дзяржаўныя службоўцы й людзі ў пагонах праявілі стойкасць, мужнасць і маналітнасць”, — адзначыў беларускі лідар.

Поўны тэкст прамовы Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі інаўгурацыі ёсць на афіцыйным партале Прэзідэнта http://presіdent.gov.by/by/Напрыканцы яе прамоўца заявіў, што Беларусь выходзіць з чарады выпрабаванняў цяжкага высакоснага 2020 года — з абноўленай медыцынай і тэхналогіямі, з сучаснымі формамі самаарганізацыі ды ўзаемападтрымкі грамадства: “Мы праверылі на стрэсаўстойлівасць сельскую гаспадарку, значна ўмацавалі нашу энергетычную бяспеку. Беспрэцэдэнтны знешні націск толькі загартаваў нас, зрабіў больш рашучымі й бескампраміснымі ў змаганні за сваё — а чужога нам не трэба”. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўсіх нас паядноўвае энергія, настойлівасць і адданасць нашай любімай Радзіме — незалежнай і свабоднай, мірнай і бяспечнай, добрай і адкрытай свету. За ўсімі выпрабаваннямі мы не страцілі сябе, а значыць, здольныя самі будаваць тую краіну, якую любім і пра якую марым. “Я зраблю ўсё для таго, каб вы ніколі не пашкадавалі, што першым Прэзідэнтам нашай Беларусі быў я”, — сказаў на заканчэнне Кіраўнік дзяржавы.

Галоўнакамандуючы звяртаецца з прамовай да вайскоўцаў

Пасля цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі беларускія вайскоўцы прынеслі клятву на вернасць народу й Прэзідэнту. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных родаў войскаў. Яны пакляліся перад беларускім народам і Галоўнакамандуючым, што заўсёды гатовыя надзейна абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Радзімы.

Відэа, фотаматэрыялы з інаўгурацыі Прэзідэнта

Паводле матэрыялаў Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».