Вы тут

Этна-кірмаш у Тальяці


Дзень дружбы народаў святкавалі 12 верасня ў Тальяці — з удзелам нашага народнага ансамбля беларускай песні “Купалінка”.


Людміла Дзёміна са сваёй “Купалінкай”

Свята, якое ўжо стала традыцыйным у Самарскай вобласці, прайшло ў фармаце этна-кірмашу пад дэвізам “Все мы — Россия”. Ладзілі мерапрыемства грамадская арганізацыя “Саюз народаў Самарскай вобласці” пры падтрымцы абласных Урада й Дома дружбы народаў. Падставілі плячо арганізатарам і Адміністрацыя гарадской акругі Тальяці, Культурны цэнтр “Автоград”.

Тальяці выбралі сёлета месцам правядзення этна-кірмашу не выпадкова: у 2020-м адзначаецца 50-годдзе выпуску першага аўтамабіля на АўтаВАЗе. І таму Губернатар Дзмітрый Азараў нават абвясціў Год Тальяці ў Самарскай вобласці.

Міла, Ксенія ды Алена: удзельніцы гурта “Купалінка” на этна-кірмашы

Этна-кірмаш праходзіў на плошчы Свабоды — гэта Цэнтральны унутрыгарадскі раён. Для гасцей свята зладзілі яркі канцэрт, у якім выступілі салісты, творчыя калектывы нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў Самары, Тальяці ды Самарскай вобласці, калектывы муніцыпальных раёнаў.

Паўдзельнічаў у этна-кірмашы й наш народны ансамбль беларускай песні “Купалінка”. Мы спявалі па-беларуску песню “Родная старонка”, і публіка ўспрыняла яе вельмі цёпла. Нашы дзяўчаты ў бела-блакітных строях, з бялюткімі вышыванымі ручнікамі прыцягнулі ўвагу ўсіх, хто быў на плошчы Свабоды. А як пайшлі першыя акорды мелодыі песні, то шмат было ахвочых запісаць выступленне “Купалінкі” на відэа, сфатаграфаваць. І цяпер здымкі, што прыемна, гуляюць у розных сацсетках у інтэрнэце.

Эфектна глядзяцца на тальяцінскай сцэне беларускія дзяўчаты з вышыванымі ручнікамі

Жыхары й госці Тальяці вельмі задаволены былі святочнай імпрэзай. Адзначаюць, што праграма свята складзена была цікава ды выказалі пажаданні, каб і наступны Дзень дружбы народаў зноў праходзіў у нашым славутым Аўтаградзе.

Людміла Дзёміна

кіраўніца праўлення Мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці”, мастацкая кіраўніца ансамбля беларускай песні “Купалінка”

Фота: Вольга Кручкова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.