Вы тут

Генадзь Аўласенка на марыйскай мове


Творчасць беларускага дзіцячага пісьменніка, які жыве й працуе ў Чэрвені, на Міншчыне, добра вядомая ў многіх краінах. Вось і ў Марый Эл (Расійская Федэрацыя) з’явілася яго новая публікацыя.


У часопісе “Кече” (назва перакладаецца як “Сонейка”) (4‑ы нумар за 2019 год) пабачыла свет невялічкая казка Генадзя Аўласенкі. Яе пераклала Святлана Грыгор’ева-Сато. Дарэчы, наклад дзіцячага марыйскага выдання — 1100 асобнікаў. Пагадзіцеся, зусім няблага для колькасна невялікага народа. Галоўны рэдактар часопіса — пісьменніца Святлана Архіпава. Выдаўцом “Кече” выступае Выдавецкі дом “Марыйскае кніжнае выдавецтва” (дырэктар — пісьменнік і добры сябар беларускай літаратуры Юрый Салаўёў). Як бачым, з’яўленне казкі беларускага пісьменніка ў часопісе — зусім не выпадковае.

У беларускай ды марыйскай нацыянальных літаратур на сённяшнім этапе складваюцца неблагія дачыненні. Адзін з новых праектаў, над якім рупяцца ў Марыйскім кніжным выдавецтве, — анталогія беларускай дзіцячай літаратуры ў перакладах на марыйскую мову. Дырэктар выдавецтва Юрый Салаўёў, каментуючы гэты праект, адзначыў: ёсць спадзяванне, што яна прыйдзе да марыйскіх юных чытачоў ужо ў хуткім часе. Да таго ж ёсць у выдавецтве яшчэ адна цікавая задума: зрабіць і марыйскую кнігу Уладзіміра Караткевіча. Па словах Юрыя Салаўёва, беларуская літаратура — захапляльны мастацкі свет. І ён марыць пракласці ў яго шлях і чытачам розных узроўстаў з Марый Эл.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.