Вы тут

У Мінску ў гэтым годзе ўсталююць 110 электразаправачных станцый


Найбольшая колькасць электразаправачных станцый засяроджана ў Мінску, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў ВА «Беларуснафта».


У сталіцы іх налічваецца 171, у 2020 годзе запланавана ўстаноўка яшчэ 110 хуткіх станцый. Большасць з іх прапішуцца ў цэнтры горада, паблізу гандлёвых, забаўляльных і культурна-спартыўных аб’ектаў. У спальных раёнах кіроўцы электракараў таксама маюць магчымасць зарадкі.

Следам за Мінскам па колькасці электразаправачных станцый ідзе Брэсцкая вобласць. Там у бягучым годзе запланавана ўсталяваць 15 ЭЗС, а да канца года іх колькасць вырасце да 34. У Гродзенскай вобласці сёлета плануецца ўсталяваць 11 ЭЗС. Да канца года агульная колькасць станцый складзе 27. Усяго па краіне да дзеючых 270 станцый дададуцца яшчэ звыш 150.

— Для нас важна забяспечваць камфорт кіроўцам электрамабіляў зручным размяшчэннем заправачных станцый, — распавёў намеснік дырэктара ВА «Беларуснафта» Андрэй Коцік. — Каля гандлёвых і забаўляльных цэнтраў, на паркоўках супермаркетаў і крамаў усталёўваем хуткія станцыі. Уладальнік электрамабіля, калі прыязджае ў гандлёвы цэнтр, можа падключыць аўто да зараднай станцыі і ісці па сваіх справах, а калі вернецца на месца, электрамабіль будзе ўжо зараджаны.

Прэв’ю: 21mm.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?