Вы тут

У SpaceX запланавалі запуск 60 спадарожнікаў на 1 і 2 кастрычніка


Кампанія Ілана Маска SpaceX запланавала на 1 і 2 кастрычніка запуск 60 інтэрнэт-спадарожнікаў сістэмы Starlink, а таксама — ваеннага GPS-спадарожніка трэцяга пакалення. Пра гэта паведамілі на сайце SpaceX, піша інтэрнэт-партал Буквы.


На сайце кампаніі паведамілі, што запуск чарговай партыі інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink запланаваны на 1 кастрычніка ў 09:17 (16:17 па Мінску).

2 кастрычніка ў 21:43 (04:43 па Мінску) запланавана наступнае: ракета Falcon 9 павінна вывесці на арбіту ваенны спадарожнік ЗША GPS III.

Falcon 9, якая даставіць на арбіту 13-ую партыю спадарожнікаў Starlink, раней двойчы выкарыстоўвалася ў 2020 годзе.

Акрамя гэтага, у SpaceX адзначылі, што адна з палоў абцякальніка Falcon 9 падтрымлівала два папярэднія запускі Starlink.

У кампаніі растлумачылі, што праз 9 хвілін пасля запуску ракеты з комплексу LC-39A Касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў штаце Фларыда, частка Falcon 9 павінна прызямліцца на беспілотную платформу ў Атлантычным акіяне.

Уся група GPS-спадарожнікаў трэцяга пакалення будзе складацца з 32 апаратаў. Яны заменяць тыя, якія цяпер забяспечваюць сігнал GPS па ўсёй планеце.

Прэв’ю: amp.ukrainianwall.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?