Вы тут

У цэнтры Лондана з'явіўся помнік Гары Потэру


Помнік знакамітаму чараўніку Гары Потэру з кніг брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг быў ўсталяваны 30 верасня на плошчы Лестэр-сквер у брытанскай сталіцы. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Побач размешчаны восем іншых статуй, якія паказваюць папулярных кінагерояў. Так, на Лестэр-сквер можна сфатаграфавацца з Мэры Попінс, медзведзянём Падынгтанам, містарам Бінам і Бэтмэнам. Многіх з іх брытанскія гледачы ўпершыню ўбачылі на вялікім экране менавіта на Лестэр-сквер, куды выходзяць фасады двух папулярных кінатэатраў. У адным з іх ўвосень 2001 года адбылася прэм'ера першага з фільмаў патэрыяны — "Гары Потэр і філасофскі камень".

Статуя зробленая ў вобразе 11-гадовага Гары Потэра, якога на экране сыграў брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф. Хлопчык "лунае" на мятле, а адзіная кропка апоры схаваная за кустом, з-за чаго ствараецца ілюзія палёту.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.