Вы тут

Віцебская філармонія запрашае дзяцей пабываць «У гасцях у Караля»


Канцэрты арганнай музыкі для дзяцей «У гасцях у Караля» пройдуць 3 і 25 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


Музычна-пазнавальная праграма азнаёміць слухачоў з гісторыяй паходжання, будовай і тэхнічнымі магчымасцямі грандыёзнага і велічнага музычнага інструмента — аргана. Вядучая ў займальнай форме раскажа гісторыю арганнай музыкі ад вытокаў і да нашых дзён. Усё гэта праілюструюць відэапрэзентацыямі.

«Юныя слухачы будуць мець магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў караля музычных інструментаў у зале філармоніі. Вераніка Багдановіч-Язвінская, у выкананні якой прагучыць музыка Баха, Букстэхудэ, Шуберта і іншых кампазітараў, прадэманструе ўсё хараство, моц і багацце гучання аргана», — адзначылі ў філармоніі.

Акрамя Веранікі Багдановіч-Язвінскай у канцэртах будуць удзельнічаць Алена Гракава (сапрана) і Аляксандра Палятаева (флейта).

Прэв’ю: om-saratov.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.