Вы тут

Стратэгію барацьбы з карупцыяй на 2021-2030 гады плануюць прыняць у Беларусі


Стратэгію барацьбы з карупцыяй на 2021-2030 гады плануюць прыняць у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзел інфармацыі Генеральнай пракуратуры.


Праект мадэлі нацыянальнай стратэгіі быў разгледжана на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канцэптуальныя асновы стратэгіі барацьбы з карупцыяй».

Сістэмны кансалідуючы прававы дакумент накіраваны на фарміраванне эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі ў названай сферы.<

Удзельнікі канферэнцыі станоўча ацанілі распрацаваны НПЦ Генпракуратуры праект і рэкамендавалі накіраваць яго ў сакратарыят рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй для наступнага ўзгаднення, грамадскага абмеркавання і прыняцця.

Таксама прэзентаваны падручнік «Супрацьдзеянне карупцыі», падрыхтаваны аўтарскім калектывам з працаўнікоў НПЦ і Генпракуратуры Беларусі, а таксама выкладчыкаў ВНУ. Гэта першы ў краіне падручнік па гэтай дысцыпліне. Яго асаблівасць у тым, што акрамя тэарэтычнага матэрыялу прыведзены прыклады з правапрымяняльнай практыкі пракуратуры.

Дырэктар НПЦ Генпракуратуры Беларусі Васіль Марчук адзначыў: самарэгуляванне кожнай арганізацыі для адпаведнасці антыкарупцыйным патрабаванням — аснова прафілактыкі карупцыі. У гэтай сувязі перспектыўны такі новы напрамак, як антыкарупцыйны комплаенс-менеджмент.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.