Вы тут

У некаторыя раёны Мінска можа паступаць няякасная вада


Сёння ў Мінску падчас будаўнічых прац быў пашкоджаны трубаправод падачы пітной вады. Праз гэта магчыма пагаршэнне якасці вады ў раёне Зялёнага Луга, паведамляе Мінгарвыканкам.


Няякасная вада можа паступаць у дамы, размешчаныя па вуліцах Мірашнічэнкі, Гамарніка, Кальцова, Лагойскім тракце, Сядых, Каліноўскага, Шырокай, Лук'яновіча, Усходняй, Някрасава, Коласа і Сурганава.

Арганізаваны падвоз цыстэрнаў з пітной вадой. Пра месцы іх размяшчэння можна даведацца на сайце Мінскводаканала. Там жа будзе змяшчацца аператыўная інфармацыя пра ўсе меры, якія будуць прымацца ў дачыненні да гэтай сітуацыі.

Прадпрыемства выбачаецца за нязручнасці.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.