Вы тут

Рост ВУП у наступным годзе запланаваны на ўзроўні 1,8%


Пра гэта прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў, прысвечаным праектам прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на наступны год.


«Зыходзячы з разлікаў, рост эканомікі ў наступным годзе запланаваны на ўзроўні 101,8 працэнта, — заявіў Раман Галоўчанка. — Пры гэтым мы плануем захаваць ВУП бягучага года на ўзроўні 100 працэнтаў. І гэта пры тым, што многія развітыя краіны плануюць выйсці на дакрызісныя паказчыкі толькі ў 2022 годзе».

У парадку дня прэзідыума таксама даклад міністра фінансаў аб бюджэце на наступны год. «Ключавое патрабаванне да бюджэту — яго збалансаванасць і нацэленасць на вырашэнне сацыяльных задач і развіцця інфраструктуры, — пракаментаваў прэм’ер. — Бюджэт на будучы год, хачу каб усе гэта разумелі, фарміруецца ва ўмовах абмежаванасці рэсурсаў. Гэта бюджэт эпохі пандэміі і беспрэцэдэнтнага сусветнага крызісу».

На пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў 2021 годзе будуць накіраваныя 4,9 мільярда рублёў

Прамыя страты ад знешніх фактараў, на якія не можа ўплываць краіна, па словах Галоўчанкі, ацэньваюцца парадку 380 мільёнаў рублёў. На пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў 2021 годзе будуць накіраваныя 4,9 мільярда рублёў, у тым ліку на пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу — 4,2 мільярда, унутранага — 700 мільёнаў рублёў.

«Хачу адразу папярэдзіць каментарыі, якія часта гучаць у пэўных сродках масавай інфармацыі, маўляў, краіна ўпадзе пад даўгамі і гэтак далей: ніхто нікуды не ўпадзе, — спыніўся на гэтым моманце прэм’ер. — Сродкі гэтыя прадугледжаныя, краіна своечасова, як і заўсёды, разлічваецца з усімі даўгавымі абавязкамі без страты для выканання сваіх сацыяльных абавязацельстваў і мэт развіцця».

«Ключавыя параметры эфектыўнасці работы ўрада павінны адлюстроўваць не працэс, а мэту — павышэнне ўзроўню якасці жыцця насельніцтва»

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што работа над прагнознымі дакументамі распачалася тры месяцы таму, з канцэптуальнымі падыходамі да іх фарміравання ўрад пазнаёміўся на пасяджэнні прэзідыума ў ліпені, разам з тым за мінулыя некалькі тыдняў істотна змяніліся ацэнкі развіцця сусветнай эканомікі, краін — гандлёвых партнёраў Беларусі, цэн на кан’юнктурныя тавары, курсаў валют і захоўваюцца высокая валацільнасць і няўпэўненасць іх дынамікі.

«Ключавыя параметры эфектыўнасці работы ўрада, якія будуць усталяваныя рашэннем кіраўніка дзяржавы, павінны адлюстроўваць не працэс, а мэту — павышэнне ўзроўню якасці жыцця насельніцтва, — запатрабаваў прэм’ер. — Не гнаць любой цаной валавыя паказчыкі, а працаваць над зніжэннем выдаткаў, павышэннем прадукцыйнасці і іншымі якаснымі паказчыкамі, якія павінны даць вынік у паляпшэнні фінансавага стану галін і арганізацый, рост даходаў працоўных, а за імі і іншых катэгорый грамадзян».

Прагноз будучага года, па меркаванні кіраўніка ўрада, павінен быць максімальна рэалістычным з улікам рэсурсных магчымасцяў эканомікі, заснаваны на дакладных знешніх і ўнутраных умовах. Кароткатэрміновы перыяд аднаўлення росту не павінен парушаць дасягнутай макразбалансаванасці. Інтэграванымі паказчыкамі работы вертыкалі стануць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці і прыбытак, адзначыў прэм’ер.

Міністр эканомікі: Важна аднавіць новы інвестыцыйны цыкл на пяцігадовы перыяд

Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў паведаміў журналістам, што на разгляд прэзідыума Савета Міністраў быў вынесены рад дакументаў, сярод іх мэтавы план развіцця эканомікі на 2021 год. «Гэта адмысловы дакумент, мы раней такі не распрацоўвалі: раней былі прагнозы. Галоўная мэта — забяспечыць стабільны рост даходаў насельніцтва ў будучым годзе. Да таго ж, нам неабходна аднавіць сектары эканомікі, якія пацярпелі, і забяспечыць аднаўленне эканамічнага росту. Нарэшце, важна аднавіць новы інвестыцыйны цыкл на пяцігадовы перыяд», — адзначыў міністр.

Для гэтага планам прадугледжваюцца, па словах Чарвякова, пяць ключавых задач. Першая тычыцца росту даходаў і заробкаў, яна мае на ўвазе комплекс мер у рэальным сектары, бюджэтнай сферы, пенсійным забеспячэнні, аплаце працы ў так званай нізкааплатнай сферы. Ключавым момантам будзе ўвязка прадукцыйнасці працы з ростам заработнай платы, растлумачыў Аляксандр Чарвякоў.

Другая задача звязаная з актывізацыяй інвестыцыйнага цыклу. «Тут вельмі важна забяспечыць рост попыту на ўнутраным рынку, бо інвестары не ідуць на рынкі, якія падаюць, — адзначыў міністр эканомікі. — Вельмі важна таксама забяспечыць гарантыі інвестараў, зніжэнне іх рызыкі. Яшчэ адна ўмова — наяўнасць доўгіх і даступных рэсурсаў».

Трэцяя задача тычыцца росту экспарту. Аляксандр Чарвякоў запэўніў, што ў краіне ёсць рэсурсы для падтрымкі і стымулявання экспарцёраў.

Чацвёртая задача — павышэнне фінансавай устойлівасці дзяржаўных арганізацый. Пятая — развіццё рэгіёнаў, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй.