На тэлеканале АНТ гледачам прапаноўваюць да прагляду біяграфічную драму «Ясенін» рэжысёра Ігара Зайцава, якая ўбачыла свет у 2005 годзе. Фільм з'яўляецца экранізацыяй рамана Віталя Бязрукава «Ясенін. Хроніка забойства», а ў галоўнай ролі сын аўтара, вядомы Сяргей Бязрукаў.
Кінастужка выкладае канспіралагічную версію смерці вялікага паэта. Сярэдзіна 1980-х. Прайшло 60 гадоў пасля гібелі класіка. Палкоўнік Аляксандр Хлыстоў па пошце атрымлівае стары фотаздымак, на якім Ясенін сфатаграфаваны пасля смерці. Па правілах, следчы павінен пачаць расследаванне. Але герой робіць па-свойму і вырашае самастойна даследаваць абставіны справы. Паглыбіўшыся ў вывучэнне жыцця паэта і яго таямнічай гібелі, Хлыстоў выходзіць на шматлікія версіі таго, як усё магло быць. І вось у той час, як ён, здаецца, наблізіўся да праўды, справа прымае нечаканы кірунак...
Фільм заснаваны на рэальных фактах і вялікай колькасці дакументальных, архіўных і фотаілюстрацыйных матэрыялаў. Па часе дзеянне разбіта на два перыяды — пачынаецца ўсё ў 10-я гады мінулага стагоддзя, а потым пераносіць гледачоў у 20-я. Тут можна прасачыць і апошнія гады жыцця паэта, і яго адносіны з уладай, сябрамі і з жанчынамі... А галоўнае ўбачыць абставіны, у якіх жыў і рэалізоўваў сябе Сяргей Ясенін.
Не прапусціце фільм 11 кастрычніка на тэлеканале АНТ.
Алена ДРАПКО
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.