Вы тут

Подзвiг народаў у Вялiкай Айчыннай вайне павiнен стаць цэнтральнай аб'яднальнай тэмай для грамадзян Беларусi i Расii


Мерапрыемствы Форуму рэгiёнаў праходзiлi ў разнастайных фарматах. Адзiн з iх — пасяджэнне экспертнай сесii. Сёлета ў такой форме была арганiзавана работа па тэме «Адукацыя як аснова захавання агульнай гiстарычнай памяцi». Сярод яе ўдзельнiкаў — навукоўцы, палiтыкi, прадстаўнiкi экспертнай супольнасцi, мiжнародных арганiзацый i, вядома, выкладчыкi i кiраўнiцтва ВНУ Беларусi i Расii.


Яшчэ да пачатку мерапрыемства Сяргей Рахманаў, мадэратар сесii, сустаршыня Асацыяцыi знешнепалiтычных даследаванняў iмя А. А. Грамыкi, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук, паведамiў журналiстам, што асноўная задача сесii — вырашаць ключавыя праблемы з дапамогай эспертнай супольнасцi. «Тэма сённяшняй экспертнай сесii — адукацыя. Яна — ключ да развiцця ва ўсiх сферах. Адукацыя — гэта i навука, i тэхналогii, i вытворчасць, i дзяржаўнае кiраванне, i мiжнароднае супрацоўнiцтва. Вось якраз трэба адсачыць сувязi, паглядзець, што нам трэба зрабiць, каб узмацнiць нашы пазiцыi. Трэба ўзмацняцца з кожным годам. Размова iдзе пра вызначэнне канкрэтных пазiцый, каб менш было слоў, а больш спраў», — сказаў Сяргей Рахманаў.

Ён дадаў, што ў апошнiя часы кантакты экспертаў актывiзавалiся. Асноўны практычны складнiк iх дзейнасцi — удасканаленне сiстэм кiравання ў Беларусi i Расii, развiццё супрацоўнiцтва палiтыкаў з экспертамi.

Сярод праблемных пытанняў, якiя неабходна абмеркаваць, Сяргей Рахманаў назваў падрыхтоўку i перападрыхтоўку кiраўнiцкiх i iнжынерных кадраў, адэкватнае фiнансаванне i кiраванне адукацыйнай сферай, лiчбавiзацыю ў адукацыi i эканомiцы, сеткавыя адукацыйныя тэхналогii.

Яшчэ адзiн мадэратар сустрэчы, Аляксей Грамыка, дырэктар Iнстытута Еўропы Расiйскай акадэмii навук, старшыня Асацыяцыi знешнепалiтычных даследаванняў iмя А. А. Грамыкi, выказаў думку, што гiстарычная памяць i адукацыйная сiстэма — аснова саюзнiцкiх адносiн Расii i Беларусi.

Андрэй Русаковiч, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, загадчык кафедры дыпламатычнай i консульскай службы факультэта мiжнародных адносiн Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта звярнуў увагу на тое, што Беларусi i Расii на сусветнай арэне важна працягваць узгоднены курс, накiраваны на ўзмацненне полiцэнтрычнай сiстэмы мiжнародных адносiн i падтрыманне стабiльнасцi. Па яго словах, 75 гадоў — тэрмiн, у якi адбываецца змена некалькiх пакаленняў i ўсё менш становiцца ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, тых, хто сваiмi словамi можа ўплываць на памяць грамадства. «Гэты фактар выяўляе новыя патрабаваннi да захавання i ўмацавання гiстарычнай праўды. У Беларусi i Расii сфармiравана дзяржаўная палiтыка ў сферы вывучэння i захавання гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, — акцэнтаваў ён увагу. — Гiсторыя Вялiкай Айчыннай павiнна быць прадстаўлена ў тым лiку з дапамогай iнфармацыйных лiчбавых тэхналогiй, якiмi актыўна карыстаецца моладзь». На яго думку, Перамога i подзвiг народаў павiнны стаць цэнтральнай аб'яднальнай тэмай для жыхароў Беларусi i Расii. Таму i сувязь краiн залежыць не толькi ад эканомiкi i палiтыкi, але i ад агульнай гiстарычнай памяцi.

Алег Дзячэнка, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi, прарэктар па вучэбнай рабоце Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. А. Куляшова ўпэўнены, што духоўныя каштоўнасцi сёння ставяцца пад сумненне, а маладое пакаленне знаходзiцца пад моцным знешнiм уплывам. Мэта апошняга — змянiць свядомасць i цывiлiзацыйную парадыгму. Таму ў сучасных умовах менавiта адукацыi прыйшлося адыгрываць важную ролю ў сацыялiзацыi моладзi, стварэннi iнтэлектуальнага патэнцыялу нашых народаў. «Актуалiзуецца задача па фармiраваннi светапогляду, заснаванага на агульным асэнсаваннi гiстарычнага працэсу i арыентацыi на ацэнку працэсаў, якія адбываюцца адносна нашай гiстарычнай памяцi», — дадае эксперт i адзначае неабходнасць фармiравання ў моладзi дакладнага ўяўлення аб мiнулым народаў.

Мiхаiл Бруханаў, намеснiк кiраўнiка Федэральнага агенцтва па справах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, суайчыннiкаў, якiя жывуць за мяжой, i па мiжнародным гуманiтарным супрацоўнiцтве, прапанаваў Пастаяннаму камiтэту Саюзнай дзяржавы падумаць над працягам работы экспертнай сесii ў фармаце рабочай групы. У яе, ён мяркуе, неабходна было б уключыць ведамствы, што адказваюць за адукацыю i працэсы iнтэграцыi. «Пытанняў, якiя б магла разгледзець гэта рабочая група, вельмi шмат — мэтавыя праграмы, што развiваюць адукацыю сувымерна з патрабаваннямi беларускiх прадпрыемстваў i ведамстваў, з будучым вяртаннем дыпламаваных спецыялiстаў у краiну. Да работы магчыма было б прыцягнуць Агенцтва стратэгiчных iнiцыятыў з iх велiзарнай праграмай WorldSkills», — лiчыць Мiхаiл Бруханаў.

Але ключавым фактарам для пашырэння магчымасцяў беларусаў можа стаць змяненне нарматыўных дакументаў Расii, якiя дадуць дазвол ВНУ залiчваць вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання. Па словах эксперта, гэты працэс не хуткi, патрабуе мноства рашэнняў, але дазволiць значна прасунуцца ў адукацыйнай iнтэграцыi.

Георгiй Трубнiкаў, першы вiцэ-дырэктар Аб'яднанага iнстытута ядзерных даследаванняў, звярнуў увагу на словы Сяргея Рахманава, якi прапанаваў не толькi ствараць новае, але ў першую чаргу развiваць дзеючыя практыкi ў супрацоўнiцтве. Такiм надзейным прыкладам спiкер назваў праграмы Саюзнай дзяржавы, што ўяўляюць сабой iнструмент для навуковай i адукацыйнай каардынацыi патэнцыялаў краiн. «Яшчэ адна iнiцыятыва, якую мы прапаноўвалi, — развiццё праграм акадэмiчных абменаў Расii i Беларусi. Гэта стажыроўкі памiж iнстытутамi, кароткатэрмiновыя i доўгатэрмiновыя вiзiты», — сказаў навуковец.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, якiя прысутнiчаў на сесii, расказаў аб захаваннi памяцi пра Вялiкую Айчынную вайну ў гэтым рэгiёне i развiццi кантактаў з расiйскiмi партнёрамi. Асаблiва ён адзначыў работу з Бранскай i Маскоўскай абласцямi.

Па вынiках сесii падрыхтаваны пералiк прапаноў у вынiковы дакумент VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: I «лiчба» ў дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».