Вы тут

Гараскоп стрыжак на кастрычнiк


2 кастрычнiка, пятнiца. Гэты дзень неспрыяльны для стрыжкi, затое ён выдатна падыходзiць для афарбоўвання.

3 кастрычнiка, субота. Пасля стрыжкi не толькi валасы, але i ўвесь знешнi выгляд набудзе хараство i прывабнасць, а вы самi — займееце дабрабыт.

4 кастрычнiка, нядзеля. Калi хочаце палепшыць настрой — новая стрыжка будзе дарэчы. А вось афарбоўванне валасоў варта перанесцi на iншы дзень.

5 кастрычнiка, панядзелак. Лепш адкласцi справы i знайсцi час для наведвання цырульнiка, бо стрыжка, зробленая ў гэты дзень, падаўжае жыццё.

6 кастрычнiка, аўторак. Для развiцця творчых здольнасцяў i поспеху ў прафесiйнай дзейнасцi рэкамендуецца падстрыгчыся або зрабiць аб'ёмную ўкладку.

7 кастрычнiка, серада. Цудоўная магчымасць зрабiць стрыжку i змянiць сваё жыццё да лепшага — вы прыцягнеце да сябе радасць i шчасце. Узрасце прывабнасць, вы будзеце падабацца людзям.

8 кастрычнiка, чацвер. Пасля стрыжкi ў гэты дзень прычоска не будзе трымаць форму, валасы стануць непаслухмяныя, не будуць паддавацца ўкладцы.

9 кастрычнiка, пятнiца. Стрыжка не прынясе вам задавальнення i будзе дрэнна трымаць форму.

10 кастрычнiка, субота. Варта задумацца аб афарбоўцы валасоў натуральнымi фарбавальнiкамi: астролагi запэўнiваюць, што такi ход дапаможа прыцягнуць грошы.

11 кастрычнiка, нядзеля. Выдатны дзень для стрыжкi, афарбоўкi альбо ўкладкi валасоў. Пагартайце модныя часопiсы — напэўна, так вы знойдзеце прычоску, якая падыдзе вам iдэальна. Тады можна смела адправiцца ў салон прыгажосцi для поўнага ператварэння.

12 кастрычнiка, панядзелак. Стрыжка можа павысiць вашу прыгажосць i чароўнасць. Месяц убывае, так што прычоска захаваецца даўжэй, чым звычайна.

13 кастрычнiка, аўторак. Выдатны дзень для новай стрыжкi. Пры Месяцы ў знаку Дзевы прычоска даўжэй захавае свае прыгажосць i форму.

14 кастрычнiка, серада. Стрыжка акажа станоўчы ўплыў на здароўе валасоў, надасць iм сiлу i зменшыць выпадзенне. Афарбоўванне пройдзе ўдала i прынясе валасам менш шкоды. Прыдатны час для эксперыментаў з колерам.

15 кастрычнiка, чацвер. Занадта хутка адрастаюць валасы, i з-за гэтага прычоска
выглядае недагледжанай? Бяжыце сёння да свайго цырульнiка! Пасля стрыжкi ў гэты дзень валасы будуць расці больш павольна.

16 кастрычнiка, пятнiца. Стрыжка сёння можа iстотна сапсаваць настрой i падарваць здароўе.

17 кастрычнiка, субота. Калi ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкi» або жудасна мучыць сумленне, то лепш пастрыгчыся менавiта ў суботу, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавiцца ад усяго назапашанага негатыву i адчуць сябе абноўленым чалавекам.

18 кастрычнiка, нядзеля. Нейтральны дзень для змены iмiджу, аднак ад паходу да цырульнiка лепш адмовiцца.

19 кастрычнiка, панядзелак. Выдатны перыяд для стрыжкi, якая паспрыяе пазiтыўным зменам у кар'еры i адносiнах з калегамi.

20 кастрычнiка, аўторак. Новая прычоска прынясе добры настрой. Паспрабуйце афарбоўванне ў яркiя колеры. Фарба будзе трымацца доўга, але валасы хутка адрастуць.

21 кастрычнiка, серада. Ва ўсiх адносiнах выдатны дзень для стрыжкi, валасы будуць адрастаць здаровыя, стрыжка прынясе ў дом дабрабыт.

22 кастрычнiка, чацвер. Добры дзень для стрыжкi валасоў.

23 кастрычнiка, пятнiца. Сёння спрыяльны дзень для модных прычосак, яркага авангарднага стылю. Улiчвайце, што валасы пасля стрыжкi будуць хутка адрастаць.

24 кастрычнiка, субота. Стрыжка сёння нашкодзiць валасам, таму што яны больш адчувальныя да ўздзеяння. Калi ёсць магчымасць, адкладзiце наведванне цырульнi.

25 кастрычнiка, нядзеля. Стрыжка ў гэты дзень развiвае вастрыню органаў пачуццяў, паляпшае пранiклiвасць розуму.

26 кастрычнiка, панядзелак. Наведванне цырульнi лепш адкласцi на больш спрыяльны дзень, таму што стрыжка можа негатыўна паўплываць на агульнае самаадчуванне.

27 кастрычнiка, аўторак. Стрыгчы валасы нельга — прыцягваюцца няшчасцi, траўмы i павышаецца верагоднасць пагрозы для жыцця. Месяц у Рыбах — неспрыяльны час для стрыжкi, валасы стануць больш цьмяныя i менш паслухмяныя.

28 кастрычнiка, серада. Астролагi кажуць, што нi стрыгчыся, нi фарбаваць валасы ў гэты дзень нельга, калi не хочаш наклiкаць на сябе бяду.

29 кастрычнiка, чацвер. Сёння таксама лепш не планаваць стрыжкi i афарбоўкi — вынiк можа расчараваць.

30 кастрычнiка, пятнiца. У гэты дзень неабходна пазбягаць стрыжкi валасоў: можна «падхапiць» прастуду.

31 кастрычнiка, субота. Калi вы хочаце змянiць сваё жыццё, то падстрыжыце валасы ў поўню — не глабальна, толькi канцы (знак Цяльца гэтаму таксама спрыяе), i ваша жыццё зменiцца.

Прэв’ю: salonsecret.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.