Вы тут

Данiлаўна-майстар


Яе лялечны свет складаецца з капрону i сiнтэпону. А яшчэ — з дроту, пэт-бутэлек, пенапласту, абрэзкаў тканiн, гузiкаў, спражак, стужак, раменчыкаў i ўсякай такой драбязы... Лялькi Таццяны Цiханавай з Полацка — прыгожыя, пяшчотныя, з эмацыянальнымi тварыкамi, якiх так i хочацца прытулiць i якiя быццам бы замерлi на палiцы ў чаканнi нечага цудоўнага.


Не верыцца, што ўсе яны зроблены з прамысловых адходаў. Нi больш нi менш — сапраўдныя творы мастацтва! Толькi рукi ўмелага майстра, калi яго душа сябруе з паэзiяй i казкай, могуць рабiць такiя вытанчаныя i нiбы адушаўлёныя цацкi... Таццяна Данiлаўна ў адной асобе — i дызайнер, i скульптар, i швачка, i мадэльер. Сёння ў Полацкiм гарадскiм палацы культуры адкрываецца яе персанальная выстаўка. Напярэдаднi падзеi я сустрэўся з Таццянай Данiлаўнай i паслухаў цiкавыя разважаннi ў яе гасцiнным доме. Напрыклад: «Зрабiць ляльку не так i лёгка, лёгка падарыць яе некаму — i гэта вялiкая радасць для мяне».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.