— Газета, якая выходзiць больш за сто гадоў, адназначна, дакладна ведае, што хвалюе беларусаў. Таму матэрыялам «Звязды» можна i нават патрэбна давяраць. Журналiсты гэтага выдання не раз пацвярджалi свой прафесiяналiзм. Асабiста мне iмпануе, што матэрыялы газеты заўсёды датычацца iнтарэсаў розных людзей: спорт, культура, сацыяльныя праблемы, мiжнародныя навiны. Вельмi важна, што газета не засяроджваецца на чымсьцi адным, а дае сваiм чытачам разнапланавую карцiну. Гэта дазваляе з кожным нумарам даведвацца пра нешта новае i цiкавае. Так неназойлiва, але паспяхова «Звязда» дапамагае развiвацца сваiм чытачам.
У нашай краiне шмат увагi аддаецца спорту i яго праблемам. Iнфармацыйная падтрымка мае вялiкае значэнне ў пашырэннi спартыўнай дзейнасцi. Дзякуй «Звяздзе» за тое, што яна прафесiйна i цiкава асвятляе ўсё, што звязана са спортам. Людзi пачынаюць больш цiкавiцца спортам, здаровым ладам жыцця, што iдзе на карысць грамадству.
Я жадаю «Звяздзе» журналiсцкiх поспехаў, плённай працы i чытачоў, якiя заўсёды будуць падпiсвацца на газету. Як кажуць у спорце, — хутчэй, вышэй, мацней!
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.