Вы тут

Ельскі прадавец, сыходзячы ў адпачынак, прыхапіла з сабой пару скрынь са спіртным


У мясцовы РАУС звярнуўся дырэктар Лельчыцкага філіяла Гомельскага аблспажыўсаюза. Ён паведаміў, што невядомы з крамы ў Ельску выкраў 24 бутэлькі гарэлкі па 0,35 літра і 40 бутэлек гарэлкі па 0,2 літра, прычыніўшы шкоду на суму 282 рублі.


Аператыўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі знайшлі выкрадальніка. Высветлілася, што ў той дзень у краму прыехаў прадавец. Жанчына сыходзіла ў адпачынак і забірала свае рэчы з працоўнага месца. Акрамя іх яна прыхапіла і дзве скрыні са спіртным. Калі гарэлка на прылаўку скончылася, зменшчыца прадаўца папрасіла яшчэ аднаго работніка прынесці гарачыльнае са склада, а там было пуста.

Па месцы жыхарства 46-гадовай жыхаркі Ельскага раёна знайшлі палову выкрадзенага. Астатняе жанчына паспела прадаць мясцовым маргіналам, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Заведзена крымінальная справа. Раней жанчына прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за прысваенне даручанай ёй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.