Ліст з падзякай за клопат і дапамогу паломнікам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на беларуска-украінскай мяжы, накіраваў на імя старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя Чарнобыльскі рэбэ Менахем Нахум Тверскі.
«Дзясяткі людзей, якія вярнуліся з Беларусі пасля Рош ха-Шана ў Ізраіль, прыходзяць на прыём да Чарнобыльскага рэбэ і распавядаюць пра цуды, якія адбыліся з імі падчас няўдалай паездкі на магілу рабі Нахмана праз Гомель. Адно з іх — асаблівае стаўленне беларускіх уладаў і незвычайная падтрымка мясцовай яўрэйскай абшчыны на чале з рэбэ Ёсефам Жолудзевым», — адзначаецца ў лісце.
Асабліва ўразіў хасідаў-паломнікаў асабісты ўдзел губернатара паўднёва-ўсходняга рэгіёну. «Генадзь Салавей прадумаў такія важныя для нас рэчы, як кашэрнае харчаванне, палаткі, коўдры і пітную ваду», — падкрэсліваецца ў карэспандэнцыі і выказваюцца словы асаблівай удзячнасць за клопат і дапамогу.
Нагадаем, што ўвечары 14 верасня ўкраінскі бок спыніў пропуск грамадзян і транспарту праз пункт пропуску «Новыя Ярылавічы». На нейтральнай паласе сабраліся сотні яўрэяў-хасідаў. Паломнікі накіроўваліся ва ўкраінскі горад Умань, каб 19 верасня адсвяткаваць Новы год па яўрэйскім календары і пакланіцца святыні. Некалькі сутак яны з дзецьмі правялі на нейтральнай паласе ў чаканні рашэння ўладаў Украіны.
Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзілася на кантролі Прэзідэнта Беларусі.
Гомельскім аблвыканкамам было прынята рашэнне аб аказанні дапамогі паломнікам. З выездам на месца кіраўнік рэгіёна Генадзь Салавей вывучыў становішча і ўмовы знаходжання хасідаў на нейтральнай паласе. Губернатар даў распараджэнні аб дастаўцы харчавання, транспарту і модуляў з абагрэвам. Гомельскія ўлады кантралявалі сітуацыю з паломнікамі да поўнага яе вырашэння.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: БелТА
З павагай ставіцца да пакупнікоў.
Наперад да актыўнага даўгалецця.
«Мы не можам расчараваць сваіх вучняў».