Вы тут

У Беларусі — 79 421 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 74 982 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 79 421 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзены 1 897 263 тэста на каранавірус.

74 982 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 844 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 34,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,2 млн заражаных, Індыя — больш за 6,3 млн, Бразілія — больш за 4,8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: krapka.club

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.