Узнёсла, з любоўю да вучняў гаворыць аб сваёй прафесіі малады педагог, настаўнік пачатковых класаў першай школы ў Лёзна Наталля Навумава.
Наталля Анатолеўна пасля заканчэння Віцебскага дзяржуніверсітэта вярнулася працаваць на малую радзіму. Пачынала на вёсцы, у Веляшковіцкай школе, дзе ў класе было толькі чацвёра вучняў. За першымі крокамі маладой настаўніцы ўважліва назіралі, а праз год парэкамендавалі ёй прымяніць веды і здольнасці ў большай дзіцячай аўдыторыі.
На пытанне, што адкрыла ў прафесіі за гэты час, дзяўчына гаворыць:
— Зразумела, што не памылілася з выбарам. Працаваць з пачаткоўцамі мне падабаецца. Гэта здорава! Падчас выкладання можна пабыць і акцёрам, і тэлевядучым, і мамаю. Адчуваю, як дзеці цягнуцца да мяне, такія адкрытыя, шчырыя, са сваімі бясконцымі пытаннямі, адказваць на якія — адно задавальненне.
Таццяна ІГНАЦЕНКА
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.