Вы тут

На восеньскай сесіі беларускага парламента будзе разгледжана некалькі дзясяткаў законапраектаў


Учора пачала работу восеньская сесія беларускага парламента, на якой будзе разгледжана некалькі дзясяткаў законапраектаў, што датычацца ўсіх сфер жыцця Беларусі — ад эканомікі да сацыяльных пытанняў.


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Леанід БРЫЧ лічыць, што ў перыяд работы сесіі адной з самых важных з'яўляецца эканамічная павестка. Камісіяй падрыхтаваны законапраекты «Аб самарэгуляваль-
ных арганізацыях», «Аб інвестыцыях», «Аб гаспадарчых таварыствах». Апошні дазволіць прыватызаваць дзяржаўныя прадпрыемствы з невялікай колькасцю рабочых або прадпрыемствы з невялікай доляй акцый дзяржавы. Таксама будзе разглядацца праект закона з рабочай назвай «Аб банкруцтве», які пашырыць паўнамоцтвы антыкрызісных кіраўнікоў, але ўсё ж арыентаваны будзе на захаванне прадпрыемстваў і працоўных калектываў.

«Увогуле мы нацэленыя на выкананне нашых прагнозных паказчыкаў, у тым ліку ВУП, на ўзроўні магчыма нават 100 працэнтаў ад ўзроўню мінулага года, — сказаў палітык. — Нягледзячы на складанасці, звязаныя з унутранымі праблемамі і знешнімі, абумоўленымі пандэміяй каранавіруса, мы робім усе намаганні, каб захаваць эканамічны стан нашай краіны хоць бы на тым узроўні, што ёсць».

Падчас учарашняга пасяджэння Палата прадстаўнікоў дала згоду Прэзідэнту краіны на прызначэнне Рамана Галоўчанкі прэм'ер-міністрам.

Таксама дэпутаты разгледзелі яшчэ пяць пытанняў. У тым ліку змяненні ў Закон «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, былі ратыфікаваны пагадненне аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

* * *

Гэтыя пагадненні былі ўхвалены ўчора і ў Савеце Рэспублікі на першым пасяджэнні чацвёртай сесіі.

Акрамя таго, на пасяджэнні сенатары далі згоду на прызначэнне Прэзідэнтам генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа, які раней узначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Такое рашэнне сенатары прынялі аднагалосна.

Выступаючы перад сенатарамі, дзяржсакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык адзначыў, што пры прызначэнні Андрэя Шведа на пасаду генеральнага пракурора кіраўніком дзяржавы быў прыняты пад увау яго папярэдні досвед работы і высокі прафесіяналізм. Валерый Вакульчык выказаў упэўненасць, што Андрэй Швед здолее надаць новы імпульс дзейнасці органам пракуратуры.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: unn.com.ua

Загаловак у газеце: Важна захаваць тое, што маеш

Выбар рэдакцыі

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці. 

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках